Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Хічкока: птушкі атакавалі салігарчанаў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ВК-суполцы «Твой Солигорск» у канцы траўня была апублікаванае відэа, на якім птушкі налятаюць на людзей на вуліцы Заслонава ў Салігорску.

Error rendering VK.

Відавочца і аўтарка відэа Вольга Капцявіцкая расказала Mlyn.by, што мінакі не правакавалі птушак — вароны проста накідваліся на мінакоў. Прадстаўніца мясцовага эколяга-біялягічнага цэнтру Вольга Санюк растлумачыла, што такія паводзіны птушак не надзвычайныя.

«Цяпер выпадкі [нападаў птушак на людзей] пачасьціліся, бо вароны абараняюць свае гнёзды і птушанятаў, — кажа Санюк. — Таму так рэагуюць на ўсё, што рухаецца пад дрэвамі, будзь то людзі ці хатнія жывёлы. Неяк сябе абараніць не атрымаецца, бо ня ведаеш, у які момант яны нападуць.

Трэба было руйнаваць гнязды ў межах гораду да таго, як вывелася патомства. Цяпер застаецца толькі перачакаць пэрыяд сталеньня птушанятак — а гэта 2-3 тыдні».

Відавочца кажа, што з вакна глядзець на напады птушак было ня так страшна, але людзі на вуліцы нагадалі ёй герояў фільмаў жахаў. У камэнтарах пад відэа «ЎКантакце» згадваюць канкрэтны фільм: «Птушкі» Альфрэда Хічкока 1963 году.

Яшчэ адно відэа «птушынай агрэсіі» нядаўна зьнялі ў Расеі: на ўскраіне Масквы качка-агар бараніла птушанятаў ад таксіста, які хацеў сагнаць птушак з дарогі.

Error rendering VK.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG