Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарка «Белсату» назвала кіраўніка «Рэпартэраў бязь межаў» ідыётам

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» выказала на гэтым тыдні абурэньне ў сувязі з інсцэніроўкай забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі. Пра гэта напісаў у твітэры кіраўнік арганізацыі Крыстоф Дэлуар.

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы адказала Дэлуару, назваўшы яго ідыётам.

У сваім тэксьце Дэлуар падкрэсьліў: «Сумна, што ўкраінскія спэцслужбы гуляліся з праўдаю, незалежна ад прычыны».

«Рэпартэры бязь межаў» абураныя інсцэніроўкай забойства Бабчанкі

«Што за неверагодны, надзьмуты ідыёт. Зашмат часу забрала б абмеркаваньне ўсяго, што ён сказаў у інтэрвію-камэнтары аб справе спэцапэрацыі ды інсцэніяванага забойства расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі... Але найважнейшае, што там ёсьць, — пра тое, што павінен рабіць журналіст, жыцьцё якога пад пагрозаю. Павінен, разумееце, наняць ахову або схавацца ў вёсцы, каб застацца дастаткова этычным. Ні ў якім выпадку ня можа дапамагаць нейкім дзяржаўным службам схапіць замоўцу. І яшчэ пра тое, што этычны журналіст ня можа правакаваць супраць Расеі фальшывых абвінавачаньняў у нейкім забойстве, бо ніякага ж забойства не было», — піша Рамашэўска.

Крыстоф Дэлуар
Крыстоф Дэлуар

Журналістка нагадала, як у самы гарачы час Майдану, а потым з пачатку вайны на Данбасе яна спрабавала зацікавіць міжнародныя арганізацыі (сярод іншага, Камітэт абароны журналістаў, «Рэпартэраў бязь межаў», Эўрапейскую фэдэрацыю журналістаў) справамі пацярпелых падчас сутычак, а потым і выкрадзеных украінскіх журналістаў. Паводле дырэктаркі «Белсату», «гэта быў занятак, цяжэйшы за разьбіваньне прыдарожных камянёў».

«Я прашу дух Эрыка Блэра (Джордж Оруэл), калі ён недзе ёсьць, каб падтрымаў мяне і даў мне вытрыманасьці ў барацьбе з карыснымі ідыётамі. Яны нашмат страшнейшыя за аўтаматныя чэргі, а нават і за пушачныя стрэлы. У сваю чаргу гэта няпроста: адрозьніць подласьць ад глупства», — напісала Рамашэўска-Гузы.

Пра самую справу Аркадзя Бабчанкі яна паабяцала яшчэ выказацца падрабязьней.

«... але якая б ні была спецапэрацыя СБУ (а пакуль нічога не гаворыць пра тое, што няўдачная ці безвыніковая) і наколькі моцна скарумпаваны ці не шэф гэтай службы, гэта не змяняе таго, што напісана вышэй», — лічыць дырэктарка «Белсату».

«Я толькі ў моргу перастаў баяцца». Бабчанка пра спэцапэрацыю свайго «забойства». ВІДЭА

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG