Пацярпелы кіроўца кампэнсацыяй задаволены.
Легкавы аўтамабіль, на які наехала БМП, атрымаў мэханічныя пашкоджаньні, а ягонаму кіроўцу аказана дапамога. Пра гэта гаворыцца на сайце Міністэрства абароны.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Празь некалькі гадзінаў адпусьцілі..
БМП занесла на дарозе на выезьдзе з Горадні ў бок Сапоцкіна. Ён наехаў на «Фальксваген». Здарэньне адбылося каля павароту з галоўнай дарогі на базу адпачынку «Прывал». Усе жывыя.
Ва ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў вывезьці з Украіны бяз мытнага афармленьня запчасткі да стралковай зброі.
Выбух і пажар адбыліся ўвечары 21 чэрвеня каля 19 гадзін ў адным з цэхаў бабруйскага прадпрыемства «ФанДАК».
У адной з вайсковых частак Полацкага гарнізону 22 чэрвеня скончыў жыцьцё самагубствам вайсковец прапаршчык, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Вайсковая пракуратура Чарнігаўскага гарнізона затрымала грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомля, за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў для бесьперашкоднага ўезду ва Ўкраіну. Прозьвішча затрыманага не называецца.
Брэйвік сьцьвярджае, што ўмовы ўтрыманьня яго ў нарвэскай турме нялюдзкія, паведамляе агенцтва Reuters.
Шмат выпадкаў было, калі ў Беларусь спрабавалі трапіць наагул без пашпартоў — як кажа чыноўнік, «асабліва калі пачаліся падзеі ва Ўкраіне», калі «людзі, уцякаўшы з краіны, хапалі, што пасьпявалі».
Прэс-сакратар Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш абяцае раскрыць падрабязнасьці карупцыйнага скандалу ў мэдыцынскай неўзабаве.
Гэта першы буйны напад пасьля завяршэньня перамірʼя, якое аўганскія ўлады заключылі з талібамі з 12 да 19 чэрвеня ў сувязі са сьвяткаваньнем завяршэньня месяца Рамадан
Каля Кабінэта міністраў затрыманы мужчына з прадметам, падобным на аўтамат Калашнікава, паведаміла паліцыя Кіева.
Пры атрыманьні хабару затрымалі начальніка Гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага бюро Менску, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Сям’я памерлага ў бальніцы жыхара Бабруйску дамагаецца завядзеньня крымінальнай справы. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці мужчыны вінаватыя лекары, і патрабуюць абʼектыўнага разгляду.
Нацыянальная футбольная каманда Саудаўскай Арабіі, якая ў Расеі прымае ўдзел у чэмпіянаце сьвету па футболе, паведаміла, што яе гульцы не пацярпелі ў выніку здарэньня, якое адбылося позна ўвечары ў аэрапорце Растова-на-Доне.
«Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачыненьня... І я маўчаў, пакуль зь мяне не зрабілі верхавода габрэйскай мафіі. Мяне гэта абурыла!»
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Пасьля матчу «Нёман» — «БАТЭ» сілавікі затрымалі 13 заўзятараў. Фанаты кажуць, што такіх масавых і жорсткіх затрыманьняў даўно не было. Яны мяркуюць, што гэта можа быць рэакцыяй на пэрформанс да 100-годзьдзя БНР.
Пракуратура нямецкага Мюнхэну паведаміла аб затрыманьні кіраўніка аўтамабільнага канцэрну Audi Рупэрта Штадлера.
Прадпрымальнік Барыс Герман, падазраваны Службай бясьпекі Ўкраіны ў арганізацыі замаху на журналіста Аркадзя Бабчанку, перад пасяджэньнем Апэляцыйнага суда Кіева ў панядзелак распавёў сваю вэрсію падзей.
Былы намесьнік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы абвінавачваецца ў карупцыі, паведамляе Сьледчы камітэт.
Жанчына сьцьвярджала, што рабіла ўсё правільна, што дзяцей карае не яна, а Бог — яны нібыта толькі вызначала колькасьць удараў.
Супраць перайменаваньня пратэставалі і ў Грэцыі, дэманстранты трымалі плякаты «Македонія — гэта Грэцыя». Пратэстоўцы ў Атэнах таксама спрабавалі прабіцца ў парлямэнт, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.
Кіроўца таксі, які падазраецца ў наезьдзе на пешаходаў каля Краснай плошчы ў Маскве, у выніку чаго пацярпелі дзьве мэксыканскія футбольныя заўзятаркі і яшчэ шэсьць чалавек, сказаў сьледчым, што заснуў за стырном, паведамілі ў нядзелю прадстаўнікі маскоўскай паліцыі.
Ядзерныя рэактары ў рэгіёне не пашкоджаныя, папярэджаньняў пра магчымыя цунамі не выдавалася. Але на дзьве гадзіны каля 170 тысячаў дамоў засталіся без электрычнасьці, спыніўся шэраг заводаў у ключавой індустрыяльнай зоне краіны.
Супраць аднаго з удзельнікаў пратэстаў супраць рэстарану ў Курапатах Мікіты Найдзён заведзеная крымінальная справа. Як паведаміў лідэр грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан, яму інкрымінуюць «сьвядома ілжывае паведамленне пра небяспеку» (артыкул 340.1 КК РБ).
У амэрыканскім горадзе Трэнтан (штат Нью-Джэрзі) сёньня раніцай у выніку інцыдэнту са стральбой 20 чалавек былі параненыя. Адзін з дваіх нападнікаў, 33-гадовы мужчына, забіты, яго саўдзельнік паранены і затрыманы.
Дыега Марадона ўчыніў некалькі скандальных эксцэсаў падчас матчу першага тура групавога этапу ЧС-2018 паміж зборнымі Аргентыны і Ісьляндыі.
Сама меней 10 чалавек загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненьні ў нядзелю ў выніку тэракту ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Аўганістана, паведамляе афганская служба Радыё Свабода.
Невядомы зьдзейсьніў самападрыў падчас сьвяткаваньня заканчэньня Рамадана ў Джалалабадзе.
У натоўп у цэнтры Масквы ўрэзалася таксі, як найменей восем чалавек паранена. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС.
У казарме трэцяй вучэбнай танкавай роты пачала працаваць сыстэма відэаназіраньня, паведаміў журналістам у суботу міністар абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Барысаўскі суд прызнаў старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага вінаватым па ч.1, ч.2 арт. 455 КК «Злоўжываньне ўладай, спалучанае з гвалтам».
Наста і Зьміцер Дашкевічы, разам з дачкою Марай і сынам Давідам, пратэстуюць супраць рэстарану ў Курапатах.
Грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч змог трапіць унутр рэстарану «Поедем-Поедим».
У Менску затрыманы грамадзянін Ірану Мэхрдат Джамшыдыян. Ён жыве ў Беларусі з 1993 года. Жанаты на беларусцы і мае траіх дзяцей. Але праз пратэрмінаваныя дакумэнты яго могуць выслаць на радзіму. Там яму пагражае сьмяротнае пакараньне.
Паводле адваката, суд спаслаўся на заключэньне псыхоляга, якім указваліся «новыя абставіны» справы.
У складзе ваенізаваных фармаваньняў, якія сочаць за бясьпекай на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі, служаць казакі, раней якія ваявалі ў Сырыі і Данбасе. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Закускі «Настальгія па 37-м» «Паедзем пастраляем». «Не промахнись, товарищ»
Ліпай пасьпеў паведаміць, што яго вязуць у сталічны Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, а таксама што ён мае адваката.
Кіроўца «Мазды» з расейскімі нумарамі не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», і зьбіў двух чалавек.
Лекары не прызнаюць сябе вінаватымі ў сьмерці 40-гадовага Анатоля Кавалевіча.
Па п'едэстале помніка Пушкіну ў Магілёве былі радкі з гэтага верша, але пасьля скандалу іх прыбралі.
13-гадовы Аляксей Якаўлеў зваліўся з 4-мэтровай бэтоннай канструкцыі ў адным зь менскіх двароў. З чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам рукі і задзірынамі скуры яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі.
«Шэсьць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі ссунуць пратэстоўцаў з праезду. Дайшло і да штурханіны, на зямлю павалілі Тацяну Севярынец, але адступілі, не змаглі людзей сапхнуць».
За першыя пяць месяцаў гэтага году ад атручэньня алькаголем загінулі 600 чалавек, зь іх толькі 50 ужывалі сурагаты.
У цэнтры Парыжа ў невялікім бізнэс-цэнтры мужчына ўзяў у закладнікі двух чалавек, паведамляюць францускія СМІ. На дадзены момант паліцыя ня можа сказаць, ці ўзброены злачынец. Прыкметаў тэрарыстычных матываў няма.
Загрузіць яшчэ