Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларусі ў ААН прачытаў верш Пушкіна супраць паўстаньня, у якім удзельнічалі беларусы. ВІДЭА


Па п'едэстале помніка Пушкіну ў Магілёве былі радкі з гэтага верша, але потым іх прыбралі

Напярэдадні Дня расейскай мовы кіраўнікі ААН і дыпляматычных місій краін-удзельніц ААН зьнялі і выклалі ў інтэрнэт відэаролікі, дзе яны чытаюць па-расейску ўрыўкі зь вершаў Аляксандра Пушкіна.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў прачытаў урывак зь вершу «Клеветникам России». Ён быў напісаны з нагоды паўстаньня 1830-1831 гадоў, якое адбывалася і на тэрыторыі Беларусі. У ім народы былой Рэчы Паспалітай змагаліся супраць расейскай улады.

У 2015 годзе каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа адкрылі бюст Аляксандра Пушкіна. Гэтую скульптуру гораду падарыў фонд «Алея Расейскай Славы». На п’едэстале былі зьмешчаныя ўрыўкі з пушкінскіх вершаў «Клеветникам России» і «Я помню чудное мгновенье».

Пасьля скандалу шыльда з радкамі зь верша «Клеветникам России» была дэмантаваная. Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы» Міхаіл Сердзюкоў тады сказаў Свабодзе, што не хацеў абразіць беларусаў вершам Пушкіна пра здушэньне паўстаньня 1830–31 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG