Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі таксіст, які наехаў на пешаходаў у суботу, заснуў за стырном


На месцы здарэньня, 16 чэрвеня 2018 году
На месцы здарэньня, 16 чэрвеня 2018 году

Паводле яго старэйшага брата, ён працаваў у таксі ня больш за месяц.

Кіроўца таксі, які падазраецца ў наезьдзе на пешаходаў каля Краснай плошчы ў Маскве, у выніку чаго пацярпелі дзьве мэксыканскія футбольныя заўзятаркі і яшчэ шэсьць чалавек, сказаў сьледчым, што заснуў за стырном, паведамілі ў нядзелю прадстаўнікі маскоўскай паліцыі.

Паліцыя распаўсюдзіла відэазапіс допыту. На відэа таксіст кажа, што задрамаў і нечакана націснуў на газ. Паводле яго, ён ня спаў 20 гадзінаў і быў цьвярозы, але зьехаў, бо баяўся, што мінакі заб’юць яго.

Пазьней ён быў затрыманы. Маскоўскія ўлады ідэнтыфікавалі яго як Чынгіза Анарбека, выхадца з Кыргызстану.

Адказваючы на пытаньні агенцтва Associated Press, старэйшы брат Анарбека сказаў, што той працуе кіроўцам таксі ўсяго толькі месяц. Паводле яго, пасьля таго, што здарылася, ягоны малодшы брат знаходзіцца ў стане шоку.

Ён таксама падкрэсьліў, што Чынгіз Анарбек ніколі ня быў і ня мог быць тэрарыстам.

Прэс-сакратарка FIFA заявіла карэспандэнту Associated Press, што арганізатары чэмпіянату ў футболе шкадуюць аб тым, што здарылася, але расьсьледаваньне здарэньня — справа маскоўскіх уладаў, бо яно адбылося за межамі стадыёна і фан-зоны.

Паводле прадстаўнікоў амбасады Мэксыкі, пацярпелыя мэксыканкі сустрэліся з супрацоўнікамі амбасады. Прадстаўнікі амбасады таксама паведамілі, што пацярпелыя не былі шпіталізаваныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG