Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракапеня заклікаў байкатаваць усе рэстараны, якія належаць уладальнікам «Поедем поедим» у Курапатах


Віктар Пракапеня
Віктар Пракапеня

Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

«Рэстаран ў Курапатах павінен быць зачынены, прычым не дзяржавай, а ўладальнікамі бізнэсу, — цытуе Пракапеню выданьне dev.by. — Пакуль гэта ня зроблена, прапаную ўсім сацыяльна адказным беларусам байкатаваць рэстараны групы: The View, "Гранд Кушавэль" і, вядома, рэстаран "на касьцях".

Адна з самых вялікіх праблем разьвіцьця эканомікі Беларусі — гэта адсутнасьць дыялёгу паміж бізнэсам і ўладай. Шмат у чым гэта вынік таго, што ўлада лічыць, што ўсе бізнэсоўцы — на іх слэнгу "коммерсы" — сацыяльна безадказныя людзі, зацікаўленыя толькі ў атрыманьні прыбытку. Гэта не так. У нас шмат бізнэсоўцаў, якія любяць краіну і выдатна разумеюць, што грошы гэта нішто ў параўнаньні з дабрабытам нашага вялікага дома, які называецца Рэспубліка Беларусь.

Тым не менш, ёсьць на рэдкасьць амаральныя і безадказныя людзі, якія дазваляюць сабе такія выхадкі, як будаўніцтва рэстарана "на касьцях". Нашаму грамадзтву як ніколі важна рухацца ў зваротным кірунку і павялічваць давер паміж уладай і бізнэсам — ствараючы больш гісторый глыбокай сацыяльнай адказнасьці бізнэсу. Вялікія грошы — гэта ня толькі вялікія магчымасьці, але і вялікая адказнасьць».

Віктар Пракапеня, 34 гады, — беларускі IT-прадпрымальнік, вэнчурны інвэстар. У 2017 годзе займаў 23-ю пазыцыю ў топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі. Уладальнік інвэстыцыйнага фонду VP Capital. Браў удзел у распрацоўцы дэкрэту «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі».

Віктар Пракапеня заплаціў сёлета рэкордны падатак — 7 мільёнаў рублёў з прыбытку ад інвэстыцыйнай дзейнасьці. Як фізычная асоба ён буйны падаткаплатнік мінімум 5 апошніх гадоў і лідэр па суме сплачаных у Беларусі падаткаў.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Генадзь Хазанаў пра Курапаты: Я б у такі рэстаран не пайшоў ні пры якіх абставінах!

Другі сакратар БРСМ: «Рэстарацыя каля Курапатаў — гэта непрымальна»

Томас Венцлава: Курапаты важныя для ўсёй Эўропы. Рэстаран там — агіднасьць і скандал

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG