Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў


Рыгор Абрамовіч, архіўнае фота
Рыгор Абрамовіч, архіўнае фота

Галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднаньня грамадаў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч ​падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Ёсьць неабходнасьць зрабіць мэмарыял па прыкладзе Трасьцянца, каб тыя, хто прыйшоў, ведалі, што тут адбылося, — разважае Рыгор Абрамовіч пра дарэчнасьць рэстарацыі ля Курапатаў. — У Яд ва-Шэме [мэмарыял ахвярам Галакосту ў Ерусаліме. — РС] у Ізраілі ёсьць і лекцыйныя залі, і месца прыёму ежы. Пытаньне ня ў тым, што побач, а як гэта ўкладваецца, спалучаецца і не дае забыць гісторыю».

На пытаньні пра тое, ці пойдзе ён асабіста есьці ў такую рэстарацыю і ці варта вернікам, ня згодным зь яе будаўніцтвам, чыніць нейкія актыўныя дзеяньні, як пратэсты ці суды, рабін заклікае «жыць далей» і «­маліцца аб міры», але таксама даводзіць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Мітынг «Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах, архіўнае фота
Мітынг «Дзень памяці пра генацыд» у Курапатах, архіўнае фота

«Там, дзе цяпер знаходзіцца кавярня „Тры жаўнеры“, быў дом майго дзеда Гірша Абрамовіча, — згадвае ён. — Я бываю ў гэтай кавярні і разумею, як няпроста было будаваць дзеду горад, дзе загінула яго сям’я. Але трэба жыць далей, здабываючы ўрокі гісторыі.

Вернікам трэба ў першую чаргу маліцца аб міры. Ёсьць грамадзянская пазыцыя, і яе можна і трэба выкласьці.

Калі я бываю ў Трасьцянцы і Курапатах, я асабіста прашу прабачэньня, што захаваньне памяці, магчыма, адбываецца не зусім так, як трэба. Але і ганаруся тым, што наш горад Менск і прыватныя спонсары зь Беларусі, краінаў Эўропы, Ізраілю і ЗША дапамагаюць ушанаваць памяць ахвяраў».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG