Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Томас Венцлава: Курапаты важныя для ўсёй Эўропы. Рэстаран там — агіднасьць і скандал


Літоўскаму паэту, перакладчыку, літаратуразнаўцу, эсэісту, дысыдэнту і праваабаронцу Томасу Венцлаву ня трэба было тлумачыць, што адбываецца ў Курапатах. Венцлава шмат гадоў сочыць за падзеямі, зьвязанымі з урочышчам Курапаты.

— Тое, што каля Курапатаў пабудавалі рэстаран, гэта абсалютная агіднасьць і скандал. Курапаты — гэта месца памяці пра загінулых, гэта могілкі, гэта месца, важнае ня толькі для Беларусі, але і для ўсёй Эўропы. Я цалкам салідарны зь людзьмі, якія пратэстуюць супраць самога існаваньня рэстарана на гэтым месцы, і абсалютна перакананы, што яго трэба закрыць і перанесьці на іншае месца. Калі гэта ня будзе зроблена, будзе вялікая ганьба.

На пытаньне Свабоды, ці магчыма, каб у Літве побач з месцам расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій быў пабудаваны рэстаран, Томас Венцлава адзначыў, што такое ў Літве нікому б і ў галаву не прыйшло, а калі б які бізнэсовец такое прыдумаў, гэта было бы спынена на самым пачатку.

Томас Венцлава быў у Курапатах у 2002 годзе і тады ў інтэрвію Свабодзе адзначыў наступнае: «У Вільні існуе музэй КДБ у будынку былога КДБ. Я магу толькі пажадаць, каб у Беларусі ў будынку КДБ, які, я спадзяюся, стане будынкам былога КДБ, быў створаны падобны музэй».

У 2018 вось як ён згадвае той дзень у 2002 годзе ў Курапатах.

— Я гэта запомніў на ўсё жыцьцё. Гэта я апісаў. Некалькі разоў у Літве былі мае публікацыі пра гэта.

У лютым 2017 году Томас Венцлава падтрымаў абаронцаў Курапатаў, якія пратэставалі супраць пабудовы забаўляльнага цэнтру.

Томас Венцлава — літоўскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, эсэіст, дысыдэнт і праваабаронца. Адзін з заснавальнікаў Літоўскай Хэльсынкскай групы. У 1977 годзе выехаў з Савецкага Саюзу на 3 месяцы на запрашэньне Унівэрсытэту Бэрклі (Каліфорнія, ЗША). У ЗША займаўся антысавецкай дзейнасьцю, за што Указам прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 14 чэрвеня 1977 году пазбаўлены савецкага грамадзянства. У эміграцыі падтрымліваў блізкія адносіны з Іосіфам Бродзкім і Чэславам Мілашам. Прафэсар славянскіх моваў і літаратураў у Ельскім унівэрсытэце (ЗША).

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Генадзь Хазанаў пра Курапаты: Я б у такі рэстаран не пайшоў ні пры якіх абставінах!

Другі сакратар БРСМ: «Рэстарацыя каля Курапатаў — гэта непрымальна»

«Вам пад ногі коцяць бомбу». Украінская пісьменьніца пра рэстаран у Курапатах

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG