Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»


Мікалай Чаргінец, архіўнае фота
Мікалай Чаргінец, архіўнае фота

Cваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах са Свабодай падзяліўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

«Ну якія там рэстараны? Рэстарана не павінна быць, гэта зразумела. Што там, памінкі будуць ладзіць? Не. Там будуць песьні-скокі ды іншае. І элемэнтарныя п’янкі. Таму я лічу, што гэтага рабіць нельга», — сказаў Мікалай Чаргінец.

Ён думае, што ў Курапатах неабходна зрабіць «нейкі помнік агульны для ўсіх, а ня толькі крыжы».

«Гэта ўжо справа ўладаў. Трэба проста добраўпарадкаваць, даць пабольш інфармацыі пра гэтае месца. Павесіць некалькі такіх добрых шыльдаў. І тыя, хто там робіць рэстаран, лепшы бы далі грошай на гэтую сьвятую справу. Гэта было б правільна», — сказаў пісьменьнік.

Ці стаў бы Мікалай Чаргінец есьці ў рэстаране «Поедем поедим»? «Не, і, праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву. У мяне ніколі б не прачнуўся апэтыт у рэстаране ў такім месцы».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG