Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі сакратар БРСМ: «Рэстарацыя каля Курапатаў — гэта непрымальна»


Актывісты БРСМ, ілюстрацыйнае фота

Другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун на просьбу Свабоды пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

«Па Курапатах мы поўнасьцю падтрымліваем пазыцыю прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. І лічым, што сытуацыя вакол гэтага месца занадта палітызавана», — сказаў Алег Дзікун.

У Курапацкім лесе сябры БРСМ разам з прадстаўнікамі ФПБ летась праводзілі суботнік.

«Мы гатовыя і надалей там праводзіць суботнікі», — сказаў другі сакратар ЦК БРСМ.

Як ён ставіцца да таго, што ў 50 мэтрах ад Курапацкага мэмарыялу адчынілі рэстарацыю «Поедем поедим»?

«Што да рэстарацыі, то мы лічым, што тут трэба знайсьці нейкі кампраміс. Калі ўжо рэстарацыя пабудавана, то магчыма яе перакваліфікаваць у нешта іншае. Але рэстарацыя там гэта непрымальна», — сказаў Алег Дзікун.

Для чаго можна было б скарыстаць гэтыя памяшканьні?

«Не гатовы сказаць. Я думаю, што тут павінен быць дыялёг паміж уласьнікамі гэтага комплекса і грамадзянскай супольнасьцю. І трэба знайсьці агульны кампраміс», — сказаў Алег Дзікун.

Другі сакратар БРСМ кажа, што не паехаў бы есьці ў рэстарацыю «Поедем поедим».

«У рэстарацыю я не паехаў бы. А калі казаць пра суботнікі, то я асабіста працаваў на суботніку ў Курапатах». Алег Дзікун сказаў, што пратэсты супраць рэстарацыі гэта «ня той мэтад»: «Тут трэба садзіцца за стол і размаўляць».

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагамфэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG