Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з футбалістамі Саудаўскай Арабіі загарэўся пры пасадцы ў Растове-на-Доне

Ілюстрацыйнае фота. Фрагмэнт матчу адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе Расея — Саудаўская Арабія, Масква, 14 Чэрвеня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Фрагмэнт матчу адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе Расея — Саудаўская Арабія, Масква, 14 Чэрвеня 2018 году

Нацыянальная футбольная каманда Саудаўскай Арабіі, якая ў Расеі прымае ўдзел у чэмпіянаце сьвету па футболе, паведаміла, што яе гульцы не пацярпелі ў выніку здарэньня, якое адбылося позна ўвечары ў аэрапорце Растова-на-Доне.

Паводле дадзеных «Расавіяцыі», у адным з рухавікоў узьнік невялікі пажар, калі самалёт прызямліўся. Вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту. Прадстаўнік авіякампаніі «Расея», якой належыць самалёт Airbus A319, паведаміў, што папярэдняя прычына няштатнай сытуацыі — тое, што ў рухавік самалёта трапіла птушка.

«Нішто не пагражала бясьпецы пасажыраў. Высадка з самалёта адбывалася звычайным спосабам, пры пасадцы самалёта не прагучала ніводнага папярэджаньня», — указаў прадстаўнік авіякампаніі.

20 чэрвеня футбалісты Саудаўскай Арабіі павінны згуляць матч другога туру ў групе А супраць зборнай Уругваю. У першым паядынку зборная Саудаўскай Арабіі прайграла расейцам — 0:5.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG