Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух абаронцаў Курапатаў зьбілі машынай бізнэсовец Ермакоў і экс-вядоўца БТ Чыркова, — СМІ


Удзельнікі наезду на пешаходаў у Курапатах. Паводле СМІ, Стэла Чыркова і Іван Ермакоў
Удзельнікі наезду на пешаходаў у Курапатах. Паводле СМІ, Стэла Чыркова і Іван Ермакоў

Увечары 13 чэрвеня кіроўца «Мазды» з расейскімі нумарамі не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим», і зьбіў двух чалавек на вачах супрацоўнікаў ДАІ. Пазьней «Наша ніва» і «Эўрарадыё» пазналі людзей у машыне.

Кіроўца «Мазды», які абражаў пікетоўцаў і самі Курапаты — месца, дзе ў час сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя дзясяткі тысяч, калі ня сотні тысяч беларусаў, — аказаўся ля рэстарацыі ня першы раз.

Гэта, як сьцьвярджаюць СМІ, бізнэсовец Іван Ермакоў. Зь ім, паводле выданьняў, у канфлікце ўзяла ўдзел ягоная жонка Стэла Чыркова (сапраўднае імя — Алена).

Першы ў сацсетках выказваў сумневы ў колькасьці ахвяраў у Курапатах — маўляў, «якімі ж усемагутнымі трэба лічыць савецкіх камісараў, каб яны маглі так лёгка пачкамі класьці народ». Ён таксама пытаў, ці бачылі пратэстоўцы справы рассталяных (напраўду архівы адносна сталінскіх рэпрэсіяў КДБ не раскрывае), бо «у РФ таксама былі спробы рэабілітаваць, аказалася, 9 з 10 бандыты, шкоднікі, злодзеі». Другая апісвала падобнае здарэньне на сваёй старонцы на Facebook, ня згадваючы Курапаты і або рэстарацыю.

Чыркова — дырэктарка беларускага прадстаўніцтва нідэрляндзкай кампаніі Mammoet, а таксама тэлевядоўца — вяла расейскамоўную перадачу «Ди@блог. О литературе» на тэлеканале «Беларусь-3», які называюць беларускамоўным. Ермакоў працуе ў сфэры лягістыкі. Абодва пераехалі ў Беларусь з Масквы. Былі суседзямі ўдадальніка «Поедем поедим» па прэстыжным катэджным пасёлку ў Менску.

Свабода зьвярнулася да Івана Ермакова па камэнтар адносна здарэньня ля Курапатаў.

На кіроўцу на месцы здарэньня супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за парушэньне правілаў дарожнага руху. Але адначасова яны склалі пратаколы і на 5 абаронцаў Курапатаў, сярод якіх Дзяніс Садоўскі і Яўген Батура, за выхад на праезную частку (актывісты лічаць, што гэта прыдваровая тэрыторыя незаконнай будоўлі, а не праезная частка).

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG