Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь спрабавалі трапіць з «пашпартам грамадзяніна Арктыкі»


Ілюстрацыйнае фота

Мяжу Беларусі часам спрабуюць перайсьці з пашпартамі няісных дзяржаў, сказаў БелТА прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксей Сыцянкоў. Памежнікам сустракаліся «грамадзянін сьвету», «грамадзянін Арктыкі» і іншыя «прадстаўнікі няісных краінаў».

Як адзначыў Аляксей Сыцянкоў, некаторыя зь несапраўдных пашпартоў нават мелі элемэнты абароны. Але часта ў Беларусь спрабуюць трапіць і па фальшывых пашпартах сапраўдных краінаў — паводле чыноўніка, часта так спрабавалі зрабіць грамадзяне Рэспублікі Конга і Кот-д’Івуару.

Шмат выпадкаў было, калі ў Беларусь спрабавалі трапіць наагул без пашпартоў — як кажа чыноўнік, «асабліва калі пачаліся падзеі ва Ўкраіне», калі «людзі, уцякаючы з краіны, хапалі, што пасьпявалі».

Лукашэнка казаў пра «160 тысяч уцекачоў з Украіны ў Беларусі». Адкуль такія лічбы?

Нават чалавек бяз пашпарта можа зьвярнуцца з хадайніцтвам аб наданьні яму абароны, калі сапраўды ўцякае ад вялікай бяды — але тады чалавека зьмесьцяць у цэнтар часовага ўтрыманьня і будуць праводзіць працэдуру ідэнтыфікацыі.

Але за незаконнае перасячэньне беларускай мяжы пагражае пакараньне ад штрафу да сямі год турмы (арт. 371 КК РБ), а за падробку дакумэнтаў — ад штрафу да трох год турмы (арт. 380 КК РБ).

«Кітайцы, сырыйцы… Я сумняваюся, што нам гэта трэба»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG