Мараторый падтрымалі, у прыватнасьці, Канада, Кітай, ЗША, Японія, Расея.
На бліжэйшыя 16 гадоў забараняецца вылаў рыбы на тэрыторыі плошчай 2 мільёны 800 тысяч квадратных кілямэтраў, што можна супаставіць з плошчай Міжземнага мора.
Мараторый ўводзіцца ў якасьці прэвэнтыўнай меры, бо цяпер у арктычнай зоне прамысловае рыбалоўства яшчэ не разьвітае.
Паводле словаў амэрыканскага прадстаўніка на перамовах Дэвіда Болтана, гэта рэдкі выпадак, калі група краін вырашыла праблему яшчэ да яе ўзьнікненьня, паведамляе ВВС.
У мінулым вялікая частка Арктыкі была круглы год пакрытая льдамі, аднак з прычыны глябальнага пацяпленьня льды хутка растаюць, адкрываючы марскім судам доступ у акіян.