Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Пухавіцкага раёну вынес прысуд малодшаму сяржанту, якога абвінавачвалі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Салдат праходзіў тэрміновую вайсковую службу на пасадзе камандзіра рамонтнага аддзяленьня ў батальёне забесьпячэньня. Ён асуджаны на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Сяржанта судзілі за перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў, учыненае з асабістай зацікаўленасьці. Прычым ягоныя дзеяньні былі спалучаныя з гвалтам. Паводле абвінавачаньня, гэта пацягнула за сабой прычыненьне шкоды ня толькі грамадзянам, але і «дзяржаўным інтарэсам», паведамляе прэс-служба Менскага абласнога суду.

Суд прызнаў сяржанта вінаватым і прызначыў пакараньне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яму таксама забаронена на працягу трох гадоў займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі.

Пасьля сьмерці радавога Коржыча ў Печах было распачата пяць крымінальных спраў, паведаміў у сярэдзіне лютага міністар абароны Андрэй Раўкоў. Цягам некалькіх месяцаў праверкі ішлі ў іншых частках і вайсковых злучэньнях, у выніку заведзена яшчэ 48 спраў у 16 вайсковых частках.

У сакавіку прапаршчыка зь Печаў асудзілі на 5 гадоў за вымаганьне ў салдат цыгарэт, кавы і ўжываньне электрашокера. У траўні ў Горадні на 4 і 3,5 года асуджаныя сяржант і яфрэйтар, якіх абвінавачвалі ў зьбіцьці салдат. Сяржанта зь Печаў за злоўжываньні ўладай накіравалі на 3 гады ў калёнію ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ адзін сяржант зь іншай часткі ў Печах атрымаў такі ж тэрмін за перавышэньне паўнамоцтваў.

Сьледчыя эксгумавалі цела салдата Коржыча на патрабаваньне маці

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG