Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура і КДБ «скарэктавалі дзеяньні» супраць дзедаўшчыны ў закрытым рэжыме


Ілюстрацыйнае фота

Старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войсках Менскай абласной пракуратуры Павал Кузьміч расказаў БелаПАН, што намесьнік абласнога пракурора правёў нараду ў справе выяўленьня і спыненьня «нэгатыўных фактараў» у войску.

«З улікам стану законнасьці і злачыннасьці ў войсках, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Менскай вобласьці, з аддзеламі ваеннай контравыведкі скарэктаваныя супольныя дзеяньні ў мэтах прафіляктыкі, своечасовага выяўленьня і спыненьня нестатутных узаемаадносін і рукапрыкладстваў, папярэджаньня фактаў суіцыдальных праяў у войсках», — растлумачыў Павал Кузьміч.

Паводле яго, у большасьці выпадкаў вайсковыя злачынствы маюць «лятэнтны характар» і ня могуць быць выяўленыя без належнай апэратыўнай працы, але пракурорскія работнікі пастаянна ўдасканальваюць мэтады працы дзеля ўмацаваньня вайсковай дысцыпліны.

Раней Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў растлумачыць прычыны ўсплёску выяўленых злачынстваў, зьвязаных зь дзедаўшчынай у войску. Сілавікі заявілі, што гэта вынікі апэратыўнай працы, актывізаванай па ягоным даручэньні, але прызналі, што не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць дзедаўшчыну.

Тэма дзедаўшчыны ў беларускім войску пачала шырока абмяркоўвацца пасьля сьмерці салдата Аляксандра Коржыча. Сьледчы камітэт паведамляў, што цела салдата знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай, але прыйшоў да высновы, што гэта было самагубства. Маці Коржыча мае іншую вэрсію — забойства.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG