Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Коржыча зьвярнулася ў Сьледчы камітэт і Адміністрацыю прэзыдэнта. Яна ня верыць у «самагубства» сына


Сьвятлана Коржыч, архіўнае фота
Сьвятлана Коржыч, архіўнае фота

Справа аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча дагэтуль не накіраваная ў суд. Маці салдата ня згодная з вынікамі расьсьледаваньня — яна расказала Tut.by, што напісала пра гэта ў Сьледчы камітэт і Адміністрацыю прэзыдэнта.

У лістах Сьвятлана Коржыч патрабуе эксгумаваць цела сына і дапытаць дадатковых сьведак, бо мяркуе, што матэрыялы сьледзтва, якія зьмясьціліся ў 32 тамы пасьля паўгода расьсьледаваньня, пакідаюць зашмат пытаньняў.

Месяц таму яна ўжо пісала ў СК іншае хадайніцтва, калі азнаёмілася зь першымі тамамі справы, але цяпер адмовілася ад яго: завяршыўшы азнаямленьне са справай, напісала новае.

Цягам месяца, які даецца на азнаямленьне з матэрыяламі справы, яшчэ могуць быць прызначаныя дадатковыя сьледчыя дзеяньні, калі ўдзельнікі заявяць хадайніцтвы. Тады тэрміны азнаямленьня могуць працягнуць яшчэ на месяц.

Паводле вэрсіі Сьледчага камітэту, Аляксандра Коржыча «давялі да самагубства». Пры гэтым сам СК раней паведамляў, што цела знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай — як гэта спалучаецца з вэрсіяй пра самагубства, маці не патлумачылі.

«Яны прададуць і дзяржаву, і Лукашэнку». У маці салдата Коржыча свая вэрсія сьмерці сына

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча — як разгортваліся падзеі

Сілавікі перад Лукашэнкам прызналі, што не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць дзедаўшчыну

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG