Расейскі суд пастанавіў зьнішчыць карціну «Дзевяць стадый гніцьця правадыра», якую актывістка Вара Міхайлава выкарыстоўвала ў якасьці пляката падчас шэсьця ў Пецярбургу 1 траўня. Суд таксама пастанавіў, што Міхайлава павінна выплаціць штраф 160 тысяч расейскіх рублёў (больш за 5 тысяч беларускіх) паводле артыкулу аб парушэньні парадку правядзеньне мітынгаў.
Карціну «Дзевяць стадый гніцьця правадыра» арт-групы «Родина» Міхайлава купіла на дабрачынным аўкцыёне. Крыніцай натхненьня для каляжу была вядомая карціна «Дзевяць стадый гніцьця гейшы».
На шэсьці ў Пецярбургу затрымаў яшчэ траіх актывістаў, якія разгарнулі вясёлкавы ЛГБТ-сьцяг, а таксама некалькі чалавек, якія трымалі сьцягі замежных дзяржаў. Суд спыніў справу супраць актывістаў зь вясёлкавымі сьцягамі, а ўдзельніку дэманстрацыі са сьцягам Вялікабрытаніі прысудзілі штраф 11 тысяч расейскіх рублёў (прыблізна 350 беларускіх).