Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На абломках самалёта Качыньскага выявілі сьляды выбухоўкі


На шматлікіх абломках польскага ўрадавага самалёта ТУ-154, які разьбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам, а таксама на парэштках прынамсі адной ахвяры выяўленыя сьляды выбуховых рэчываў, — паведаміў у аўторак у прэс-рэлізе падкамітэт паўторнага дасьледаваньня прычын смаленскай авіякатастрофы.

Падкамітэт паўторнага дасьледаваньня прычын смаленскай авіякатастрофы паведаміў, што завершана вывучэньне рэчыўных доказаў і вынікаў экспэртыз, якія тычацца ідэнтыфікацыі выбуховых рэчываў на месцы падзеньня польскага самалёта ТУ-154 у красавіку 2010 года. Адначасова падкамітэт заявіў, што ня мае ніякіх доказаў, якія сьведчаць пра наяўнасьць выбуховых рэчываў у глебе на месцы здарэньня.

Нагадаем, у выніку крушэньня ТУ-154 пры заходзе на смаленскі аэрадром «Паўночны» 10 красавіка 2010 году загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і чальцы афіцыйнай дэлегацыі, што накіроўвалася ў Катынь для ўдзелу ў акцыі, прысьвечанай памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG