Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйчанін скраў і прапіў грошы са скарбонкі 7-гадовага сына. Асудзілі на два гады «хіміі»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля 53 даляраў у розных валютах 34-гадовы бабруйчанін скраў ва ўласнага сына са скарбонкі, расказвае «Коммерческий курьер». Гісторыю пацьвярджае «Комсомольская правда».

Мужчына ня жыў разам з сынам і ягонай маці: паводле выданьня, пара, якая жыла разам, не зарэгістраваўшы шлюбу, разышлася тры гады таму, бо мужчына скраў у жанчыны банкаўскую картку, зьняў грошы і «прагуляў» іх. За тое яго асудзілі на абмежаваньне волі (раней ён ужо быў судзімы за «пагрозу забойствам»). Але і пасьля гэтага ён заходзіў у госьці да жанчыны і свайго сына, часам заставаўся на ноч.

Падчас аднаго з такіх візытаў мужчына скраў сынаву скарбонку, у якой было 56 беларускіх рублёў і 34 капейкі, 20 даляраў і 300 расейскіх рублёў. Скарбонку ён разабраў на вуліцы, валюту абмяняў у таксіста, на частку грошай набыў выпіўку і закуску.

На судзе мужчына вярнуў скрадзеныя грошы, прасіў перадаць іх сыну. Нягледзячы на гэта, яго асудзілі на два гады абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

XS
SM
MD
LG