Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля вывяржэньня вулькану ў Гватэмале загінулі 75 чалавек, амаль 200 зьніклі бязь вестак


У Гватэмале ў аўторак увечары зноўку адбылося вывяржэньне вулькана Фуэга. Улады абвясьцілі тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, бо ёсьць пагроза актывізацыі вывяржэньня, паведамляе Reuters.

Паводле Нацыянальнага агенцтва па стыхійных бедзтвах, колькасьць загінулых узрасла прынамсі да 75 чалавек, 192 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Пошукавыя працы працягваюцца, так што колькасьць загінулых можа павялічыцца.

У краіне абвешчаная жалоба па загінулых. Наступствы ўдару стыхіі закранулі больш за 1,7 млн чалавек.

Вывяржэньне вулькана Фуэго пачалося 3 чэрвеня. Цяперашняе вывяржэньне лічыцца наймацнейшым за дзесяцігодзьдзі. Слупы дыму і попелу ад вулькана ўздымаюцца на вышыню да дзесяці кілямэтраў, а попел распаўсюджваецца ў напрамку ветру з хуткасьцю да 40 км у гадзіну.

Фуэга (гішп.: Volcán de Fuego — Вулькан агню) — стратавулкан у заходняй частцы Гватэмалы. Вышыня над узроўнем мора — 3763 м. Знаходзіцца непадалёк ад горада Антыгуа, ляжыць у ланцугу вульканаў, якія працягнуліся ўздоўж ціхаакіянскага ўзьбярэжжа Гватэмалы, і зьяўляецца часткай базальтавага вульканічнага комплексу. Адзін з самых актыўных вульканаў у Гватэмале.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG