Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскіх студэнтаў, што пратэставалі супраць фан-зоны, абвінавачваюць у вандалізьме


У Маскве паліцыя затрымала траіх студэнтаў філфака МДУ імя Ламаносава, якіх падазраюць у вандалізьме. Маладыя людзі нібыта напісалі фарбай лёзунг на паказальніку, пратэстуючы супраць арганізацыі фан-зоны ў сувязі з Чэмпіянатам сьвету па футболу — 2018.

На затрыманых студэнтаў МДУ завялі крымінальную справу па артыкул «вандалізм». Пра гэта ў телеграм-каналах паведамілі прадстаўніца «Адкрытай Расіі» Валянціна Дехцярэнка і ініцыятыўная група МДУ.

З-за падазрэньняў у пашкоджаньні паказальніка траіх студэнтаў затрымалі ў пятніцу. Дваіх забралі з экзамэну. У аддзеле паліцыі ў іх адабралі тэлефоны, каб прачытаць перапіску ў тэлеграме.

Пра тое, што ля сьцен МДУ зьявіцца пляцоўка умяшчальнасьцю да 40 тысяч чалавек для прагляду футбольных матчаў са свабодным продажам піва, стала вядома ў красавіку 2016 года. Па першапачатковым пляне глядзець гульні заўзятары павінны былі на Краснай плошчы, але аргкамітэт чэмпіянату сьвету адмовіўся ад гэтай ідэі з-за недастатковай зьмяшчальнасьці.

Студэнты і супрацоўнікі МДУ пратэстуюць супраць фан-зоны. У лютым яны спрабавалі дамагчыся сустрэчы з рэктарам ВНУ. У красавіку з актывістамі гутарыў намесьнік кіраўніка ўраду Аркадзь Дварковіч, які пазьней запэўніваў, што бакам удалося дамагчыся прымальнага рашэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG