Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з пачатку году патанулі больш як 100 чалавек. Парады, як ратавацца


У Беларусі з пачатку году патанулі больш як 100 чалавек, паведаміў старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на водах» Анвар Ігамбердыеў, паведамляе БелТА.

«Становішча становіцца трывожным. На 4 чэрвеня ў рэспубліцы патанулі 102 чалавекі, зь іх 8 непаўналетніх. Непасрэдна пры купаньні гэта лічба складае 18 чалавек», — сказаў Анвар Ігамбердыеў.

Часьцяком людзі гінуць у забароненых для купаньня месцах — тэхнічных вадаёмах, мэліярацыйных каналах і іншых месцах, дзе няма ратавальнікаў і няма каму прыйсьці на дапамогу.

У гэтым годзе работнікі «Беларускага рэспубліканскае таварыства ратаваньня на водах» выратавалі 23 чалавек, зь іх траіх непаўналетніх.

Пры гэтым, як адзначыў Ігамбердыеў, за 2017 год гібель людзей на водах была найменшай за апошнія 47 гадоў, у параўнаньні з 2010-м гэты паказьнік зьніжаны больш чым у тры разы.

Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі склала сьпіс парадаў, як неабходна дзейнічаць у надзвычайных сытуацыях на вадзе:

  • Па-першае, у любой сытуацыі неабходна супакоіцца і не панікаваць.

Калі вы адчулі, што нагу скурчыла (сутарга):

  • зрабіце глыбокі ўдых і апусьціцеся пад ваду з галавой
  • моцна схапіце рукой вялікі палец нагі і зь сілай цягніце ступак на сябе (пакуль нага ня выпрастаецца)
  • плывіце да берага

Калі вы трапілі ў вір:

  • зрабіце глыбокі ўдых
  • апусьціцеся ў ваду
  • зрабіўшы рывок у бок плыні ракі, усплывайце на паверхню

Калі вы патрапілі ў моцную плынь:

  • не плывіце супраць плыні
  • выкарыстайце плынь, каб наблізіцца да берага

Калі вы пачалі тануць:

  • перавярніцеся на жывот або на сьпіну
  • раскіньце рукі і ногі як мага шырэй
  • не выдыхайце цалкам (у лёгкіх павінна заставацца паветра)
  • рукамі крыху заграбайце ваду пад сябе
  • плывіце да бліжэйшага берага
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG