Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі загінулых рэйсу МН-17 прынесьлі 298 белых крэслаў да амбасады Расеі ў Нідэрляндах


У канцы траўня міжнародная сьледчая група паведаміла, што самалёт рэйса MH17 зьбілі з «Бука» 53-й брыгады супрацьпаветранай абароны Расеі
У канцы траўня міжнародная сьледчая група паведаміла, што самалёт рэйса MH17 зьбілі з «Бука» 53-й брыгады супрацьпаветранай абароны Расеі

Каля амбасады Расеі ў Гаазе (Нідэрлянды) сваякі загінулых у катастрофе MH17 правялі маўклівы пратэст.

Як паведамляе BBC, 8 чэрвеня яны выставілі 298 белых крэслаў у парку насупраць будынка амбасады. На некаторых крэслах ляжалі чырвоныя ружы. Наперадзе стаяла шыльда за надпісам «Правасудзьдзе для MH17».

У канцы траўня 2018 міжнародная Сумесная сьледчая група (JIT) абвясьціла, што «Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній» быў зьбіты над Данбасам 17 ліпеня 2014 з устаноўкі «Бук», прыпісанай да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Расеі.

Група Bellingcat неўзабаве апублікавала расьсьледаваньне, у якім гаварылася, што да транспартоўкі «Бука» на Данбас, верагодна, датычны афіцэр ГРУ Генштаба Ўзброеных сіл Расеі Алег Іваньнікаў.

Расея неаднаразова адмаўляла дачыненьне да катастрофы «Боінга», у выніку якой загінулі 298 чалавек, у асноўным грамадзян Нідэрляндаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG