Акт вандалізму на мэмарыяле ў Катыні ў Расейскім ваенна-гістарычным таварыстве (РВІТ) назвалі праявай экстрэмізму.
Адпаведная заява апублікавана на сайце smolgrad. ru
«Хуліганства мае антыпольскія падтэкст, паколькі стварэньне мэмарыялу і музэю ў Катыні, а таксама ўся дзейнасьць РВІТ што да ўвекавечаньня памяці пахаваных там людзей, накіраваныя на ўмацаваньне ўзаемаразуменьня паміж Расеяй і Польшчай. Дзеяньні вандалаў дыскрэдытуюць гэтую працу, — адзначыў начальнік навуковага аддзела РВІТ Юрый Нікіфараў.
У РВІТ лічаць, што калі гэты акт быў зроблены сьвядома, то гэта — праява экстрэмізму, і вінаватыя павінны быць пакараныя.
Невядомыя апаганілі Сьцяну Памяці на тэрыторыі Катынскага мэмарыялу. Верагодна пераблытаўшы расейскую частку мэмарыялу з польскай, вандалы напісалі пад імёнамі расстраляных савецкіх грамадзян «1940, 2010 — можам паўтарыць».