Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынгапур вылучыў спэцзону для правядзеньня саміту Трампа і Кіма


Кіраўнік апарата Кім Чэн Ына Кім Чан Сон пакідае гасьцініцу ў Сынгапуры
Кіраўнік апарата Кім Чэн Ына Кім Чан Сон пакідае гасьцініцу ў Сынгапуры

Сынгапур вылучыў адмысловую зону ў гэтым горадзе-дзяржаве, якая будзе адгароджана з 10 па 14 чэрвеня для заплянаванага саміту паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ўрада Сынгапура, распаўсюджаным у панядзелак.

Тэрыторыя, якая ўключае раёны Танглін, Ньютан і Орчард, знаходзіцца там, дзе разьмешчана міністэрства замежных спраў, пасольства ЗША і некалькі буйных гатэляў, у тым ліку гатэль Шангры Ла. Аб’ява была зробленая ва ўрадавай анлайн-газэце.

Як паведамлялася раней, КНДР не плянуе на час саміту з ЗША прывозіць у Сынгапур з Пхеньяна аўтамабілі, у тым ліку лімузін для Кім Чэн Ына. Замест гэтага яны маюць намер арандаваць аўтамабілі на месцы.

Газэта «The Washington Post» раней паведамляла, што амэрыканская дэлегацыя шукае спосаб аплаціць выдаткі на знаходжаньне дэлегацыі КНДР у Сінгапуры, у тым ліку пражываньне Кім Чэн Ына ў гасьцініцы. Сынгапурскія ўлады не выключаюць, што могуць узяць на сябе частку выдаткаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG