Паліцыя Татарстану ўзбудзіла крымінальную справу супраць 49-гадовай швачкі Ірыны Зінгаравай. Жыхарка Казані пагадзілася зрабіць на замову пакупніка вялікія лялькі ваўка Забівакі — афіцыйнага сымбаля чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
Калі лялькі былі гатовыя, высьветлілася, што заказчык — супрацоўнік паліцыі. Жанчыну абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу, па якім перасьледуюць вытворцаў падробак.