Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сянцова і Кольчанкі зьвярнуліся да Парашэнкі. ВІДЭА


Людміла Сянцова і Ларыса Кольчанка, маці Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, якія былі арыштаваныя расейскімі ўладамі неўзабаве пасьля анэксіі Крыма, і абвінавачаныя ў арганізацыі тэрактаў у Крыме, сустрэліся ўпершыню пасьля арышту сыноў і запісалі сумесны відэазварот да прэзыдэнта Ўкраіны.

Сустрэча адбылася ў мясцовасьці Скалістае ў Крыме, дзе жыве Людміла Сянцова.

Жанчыны просяць Парашэнку «зрабіць усё магчымае, каб нашы сыны не расчараваліся ні ў сваім прэзыдэнце, ні ў сваёй дзяржаве» і вызваліць іх сыноў.

Сенцоў і Кольчанка былі затрыманыя расейскімі спэцслужбамі ў траўні 2014 года. У жніўні 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, Кольчанка атрымаў 10 гадоў калёніі. Абодва сваю віну не прызналі, Сянцоў на працэсе заяўляў, што яго катавалі.

Сенцоў, якога адправілі адбываць пакараньне ў калёнію ў горадзе Лабытнангі ў Ямала-Неняцкай акрузе 14 траўня абвясьціў пра пачатак галадоўкі. Ён запатрабаваў вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Аляксандар Кольчанка, які адбывае пакараньне ў Чэлябінскай вобласьці, у знак салідарнасьці зь ім таксама пачаў галадоўку 31 траўня.

Расейскія ўлады ніяк не адрэагавалі на патрабаваньні Сянцова і Кольчанкі, аднак па ўсім сьвеце 1 і 2 чэрвеня праходзілі акцыі пратэсту ў падтрымку асуджаных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG