Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны маладэчанец страляў па мінаках з пнэўматыкі, сам выклікаў да сябе міліцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Хуліган прасіў дапамогі, бо мінакі пабілі яго і адабралі ягоную вінтоўку, піша Kraj.by са спасылкай на мясцовы аддзел крымінальнага вышуку.

У ноч з 1 на 2 чэрвеня міліцыі Маладэчна па тэлефоне паведамілі: п’яны мужчына страляе па людзях з пнэўматычнай вінтоўкі каля царквы на вуліцы Скарыны. Празь некалькі хвілінаў з таго ж нумару мужчына паведаміў, што ў яго забралі вінтоўку і зьбілі. Міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў аддзяленьне. Праваахоўнікі пацьвердзілі, што ён быў п’яны.

«Пакуль па храналёгіі падзеяў мы толькі можам выказаць здагадку: будучы п’яным, мужчына стаў страляць, відавочцы яго абясшкодзілі і забралі вінтоўку, — камэнтуе здарэньне прадстаўнік міліцыі. — Цяпер нам неабходна знайсьці тых, хто бачыў, што здарылася. Хачу адзначыць, калі грамадзяне, якія забралі ў стралка пнэўматыку, спынялі злачынства, то яны не панясуць адказнасьці. Вінтоўку неабходна здаць у РАУС».

Ці ёсьць пацярпелыя і ці абвінавачваюць стралка ў нейкім правапарушэньні, не паведамляецца. Сьведкаў здарэньня просяць зьвярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 8 (029) 568-23-02 або 102.

У лютым мужчыну з Дрыбіна, які п’яным страляў з пнэўматыкі нібыта па птушках, а параніў 14-гадовую дзяўчыну, асудзілі на тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму і кампэнсацыю шкоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG