Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт у Мачулішчах адстрэльваўся ад жанчыны з двума сабакамі


Ілюстрацыйнае фота

У Мачулішчах, што ў Менскім раёне, міліцыянту давялося скарыстацца агнястрэльнай зброяй у канфлікце з жанчынай з сабакамі, піша БЕЛТА.

Як сьцьвярджаецца, уначы 16 сакавіка п’яная 54-гадовая жанчына выгульвала двух сабакаў (меркавана, колі і баксёра), тыя падбеглі да мінака і жанчына скамандавала «фас». Мінак кінуўся наўцёкі, жанчына паўтарыла каманду, сабакі пабеглі за ім.

Мужчына пасьпеў патэлефанаваць цёшчы, папраіў выклікаць міліцыю. Патрульныя, якія былі недалёка, пабачылі сабакаў — а сабакі, пачуўшы чарговую каманду жанчыны, кінуліся ўжо на міліцыянтаў, сьцьвярджаюць у РАУС.

Першы стрэл у паветра спыніў аднаго з сабакаў, але міліцыянтам давялося страляць у другога сабаку, каб спыніць яго. Два стрэлы не забілі сабаку, той жывы, у вэтэрынарнай клініцы дасталі кулі, што трапілі ў лапу.

Цяпер жанчыне можа пагражаць адказнасьць за злоснае хуліганства, праводзяцца праверка і экспэртызы. У жніўні мінулага году жанчыну ўжо прыцягвалі да адказнасьці праз падобную сытуацыю, аштрафавалі на 460 рублёў. За паўторнае хуліганства можа пагражаць ад 1 да 6 год турмы або абмежаваньне волі на тэрмін да 3 год.

Ніякіх тлумачэньняў жанчыны міліцыянты не прыводзяць.

Менчука, якому на Новы год міліцыянт страляў у сьпіну, засудзілі на 5 гадоў «хатняй хіміі»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG