Іміграцыйныя ўлады ЗША паведамілі, што 8-гадовы хлопчык з Гватэмалы памёр у зьняволеньні — гэта другі такі выпадак ў гэтым месяцы.
Напярэдадні суду Кевін Спэйсі выпусьціў відэа «Я скажу шчыра», дзе гаворыць у вобразе пэрсанажа Фрэнка Андэрвуда з сэрыялу «Картачны домік».
Ахвярамі цунамі ў Зондзкай пратоцы, якая падзяляе інданэзійскія выспы Ява і Суматра, сталі больш за 370 чалавек, параненыя праблізна паўтары тысячы, 120 чалавек зьніклі бязь вестак.
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Жыхары Чачні Шота-Шаміль Акаеў і Аюб Ібрагімаў, якія знаходзіліся ў так званай «сакрэтнай турме для геяў» на тэрыторыі рэспублікі, былі забітыя 30 сакавіка 2017 года стрэламі ў патыліцу з блізкай адлегласьці.
Паліцыя графства Сасэкс настойвае на працягу расьсьледаваньня палёту бесьпілётнікаў вакол лёнданскага лётнішча Гатвік нягледзячы на камэнтар мясцовага кіраўніка вышуковай паліцыі, які не выключае, што ніякіх дронаў наогул не было.
Колькасьць загінулых у выніку цунамі ў Інданэзіі вырасла да 334 чалавек, больш за 60 лічацца зьніклымі без вестак. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве афіцыйнага прадстаўніка нацыянальнага Агенцтва ў справе пошуку і ратаваньня Фахрызалы.
Адзін з самых небясьпечных джыгадыстаў, 36-гадовы Пэтэр Шэрыф, арыштаваны 16 сьнежня ў Джыбуці, экстрадаваны ў Францыю. Пра гэта ў нядзелю, 23 сьнежня, паведамілі міністар унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанэр і пракуратура Парыжу.
Двух чалавек, затрыманых паводле падазрэньня ў дачыненьні да запуску дронаў над лёнданскім лётнішчам Гатвік, якое ў выніку было паралізаванае амаль на 36 гадзін, выпусьцілі на волю.
На нарвэскім арктычным архіпэлягу Шпіцбэрген паводле падазрэньня ва ўзброеным абрабаваньні банку затрыманы грамадзянін Расеі. Пра гэта ў суботу паведамляецца на сайце губэрнатара рэгіёну Свальбард.
У Баранавічах пасажыраў эвакуявалі з вакзала ў сувязі з паведамленьнем пра мініраваньне.
Позна вечарам 22 сьнежня пасьля вывяржэньня вулькану Кракатаў на ўзьбярэжжа Інданэзіі абрынулася цунамі.
У Пермскім краі Расеі, у горадзе Салікамску, ад пажару на рудніку шахты «Уралкалія» загінулі 9 чалавек.
Як падае Telegram-канал сьледчага камітэту Беларусі, аварыя адбылася на аўтадарозе Жлобін — Рагачоў паблізу вёскі Лучын.
На пошукі апэратараў дронаў былі кінутыя не менш за дваццаць падразьдзяленьняў паліцыі пры падтрымцы вайсковых спэцыялістаў.
Абодва пешаходы знаходзіліся на праезнай частцы ў цёмны час без флікераў.
У цэнтры Вены, непадалёк ад галоўнага катэдралу сьвятога Стэфана, адбылася страляніна, у выніку прынамсі адзін чалавек загінуў і адзін паранены.
Адно з найбуйнейшых лётнішчаў у Вялікабрытаніі, Лёндан-Гатвік, пачало ў пятніцу, 21 сьнежня, аднаўляць працу пасьля поўнага спыненьня палётаў больш чым на суткі. Прычынай былі бесьпілётныя апараты, кіраваныя невядомым зламысьнікам або зламысьнікамі.
У Джыбуці затрыманы Пэтэр Шэрыф, якога падазраюць у арганізацыі ў 2015 годзе нападу на рэдакцыю часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы, у выніку якога былі забітыя 12 чалавек.
У чацьвер на шахце ў чэскім горадзе Карвіна загінула 13 гарнякоў — 12 палякаў і адзін чэх. Яшчэ трое параненых застаюцца ў шпіталі, стан аднаго зь іх крытычны.
Лёнданскі аэрапорт Гатвік абвясьціў аб адмене вылетаў з прычыны актыўнасьці невядомых бесьпілётных апаратаў побач з узьлётна-пасадачнай паласой.
Двух грамадзян Украіны затрымалі 20 сьнежня за спробу парушыць дзяржаўную мяжу Беларусі, піша Дзяржаўны памежны камітэт. Паводле зьнешніх прыкметаў, яны былі нападпітку.
Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана.
«Яны і ад'ехаць толкам не пасьпелі, як у другой машыне адчынілася акно, а адтуль мужчына зь пісталетам вылез па пояс. І страляць пачаў. Па колах».
Міхаіл Пракапенка з Маладэчна напісаў заяву ў мясцовы Сьледчы камітэт на лекараў гарадзкога радзільнага дома. У канцы мінулага тыдня ягоная жонка Натальля, якая была на 6-м месяцы цяжарнасьці, страціла яшчэ ненароджаных дзяўчатак і сама ледзь не памерла.
Мужчына 1957 году нараджэньня, жыў у Жлобінскім раёне. Ён праходзіў лекаваньне ў апёкавым аддзяленьні. Мужчына атрымаў апёкі на пажары, у час якога згарэла яго жытло.
Міліцыя не кантралявала жыхара Асіповіцкага раёну, які 14 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, і гэта прывяло да таго, што ён забіў. сужыцельку, палічыла пракуратура Асіповіцкага раёну.
Андрэй Шчарбакоў — 29-гадовы брамнік каманды, які раней гуляў за БАТЭ і «Белшыну», моладзевую зборную Беларусі.
Прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкаму Яўген Сачак у камэнтары карэспандэнту Свабоды адрэагаваў на некаторыя пытаньні, якія паўсталі ў аднавяскоўцаў 48-гадовага Сяргея Абрамовіча, знойдзенага 29 лістапада мёртвым у міліцэйскай машыне.
Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Свабодзе паведамілі, што праводзяць праверку самазабойства грамадзяніна ў міліцэйскай машыне ў Нясьвіжы. Праверка ўжо «на стадыі завяршэньня». Расьсьледаваньнем сьмерці затрыманага займаецца Сьледчы камітэт.
Сама меней 42 чалавекі атрымалі раненьні (адзін з параненых знаходзіцца ў крытычным стане) у выніку выбуху ў рэстаране на поўначы Японіі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Старэйшыя сыны першага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзія, Канстанцін і Цотнэ Гамсахурдзія, распачалі галадоўку пратэсту ў фае генэральнай пракуратуры краіны ў Тбілісі.
Чатыры чалавекі сталі ахвярамі нападу ў Страсбуры — такія апошнія дадзеныя аб страляніне на калядным кірмашы 11 сьнежня, паведамляе Associated Press. Раненьні атрымалі 13 чалавек.
Тры тысячы чалавек пратэстуюць у вугорскай сталіцы другі дзень запар — супраць зьмены ў законе аб працы, які называюць «рабскім законам».
Міністар унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанэр пацьвердзіў, што паліцыя застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Страсбуры 29-гадовага Шэрыфа Шэката.
Француская паліцыя пачала спэцапэрацыю з выкарыстаньнем зброі ў Страсбургу, паведамляе Reuters. Паліцыянты праводзяць ператрусы ў некалькіх дамах у квартале Нойдарф.
Сьледча-апэратыўная група працуе ў адной са школ Клічава па факце паведамленьня пра выбух.
Колькасьць загінулых падчас акцый пратэсту «жоўтых камізэлек» ў Францыі ўзрасла да шасьці чалавек. Апошняй ахвярай стаў 23-гадовы жыхар Авіньёну. На яго наехаў грузавік. Кіроўца — грамадзянін Польшчы. Яго затрымалі.
Цягнік рухаўся з Анкары ў Конью, аварыя адбылася праз чатыры хвіліны пасьля адпраўленьня 13 сьнежня.
Увечары 13 сьнежня актывіст Зьміцер Казакевіч быў зьбіты машынай каля рэстарацыі «Поедем поедим» ля мэмарыялу Курапаты.
Пракуратура Францыі расьсьледуе страляніну ў Страсбуры як тэракт, заявіў пракурор краіны Рэмі Эйтс.
У аварыі ніхто не пацярпеў, самалёт мае «чыста зьнешнія» пашкоджаньні. У дзень аварыі ў «Барыспалі» былі «вельмі складаныя мэтэаўмовы», дагэтуль праз туманы аэрапорты ў суседніх краінах маюць праблемы з палётамі.
Расейскія касманаўты Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў знайшлі скразную адтуліну ў прыстыкаваным да Міжнароднай касьмічнай станцыі караблі «Саюз МС-09».
У Яраслаўлі на Ўсерасейскім форуме прафэсійнай арыентацыі «ПроеКТОриЯ» пад выглядам сучаснага расейскага робата, які нібыта ўмее танцаваць, гаварыць і лічыць, паказалі чалавека ў касьцюме робата.
У аўторак увечары ў цэнтры Страсбуры непадалёк ад каляднага кірмашу невядомы адкрыў страляніну. На дадзены момант вядома, што тры чалавекі загінулі, 11 атрымалі раненьні, піша Reuters. Такія ж дадзеныя прыводзіць Le Figaro.
У выніку страляніны ў цэнтры Страсбуру два чалавекі загінулі і адзінаццаць атрымалі раненьні, паведамляе Reuters.
Прэсавая служба генэральнай пракуратуры Армэніі пацьвердзіла, што вайсковец расейскай вайсковай базы ў Гюмры быў затрыманы паводле падазрэньняі ў забойстве мясцовай жыхаркі.
Абломкі поручняў скідвалі праз вокны чацьвёртага паверха, не зважаючы на бясьпеку мінакоў.
Сьледчы камітэт таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў абвінавачанага з забітым міліцыянтам да здарэньня быў канфлікт.
Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі заявіў, што Эр-Рыяд ня мае намеру выдаваць Турцыі абвінавачаных у забойстве Джамаля Хашокджы ў Стамбуле.
Загрузіць яшчэ