Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клічаве мужчына прыйшоў у школу і сказаў: «Зараз адбудзецца выбух»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледча-апэратыўная група працуе ў адной са школ Клічава па факце паведамленьня пра выбух.

Як піша Сьледчы камітэт, каля 15:30 у кляс, дзе праходзіў факультатыў, «зайшоў 32-гадовы мясцовы жыхар у стане алькагольнага ап’яненьня і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух».

Мужчыну затрымаў і перадаў супрацоўнікам міліцыі настаўнік, які праходзіў па калідоры і пачуў пагрозу.

Спраўджваючы паведамленьне затрыманага, эвакуавалі 48 дзяцей и 22 супрацоўнікаў школы. Ніхто не пацярпеў.

За заведама ілжывае паведамленьне пра падрыхтоўку выбуху завялі крымінальную справу. Паводле ч. 1 арт. 340 КК Беларусі такое злачынства караецца:

  • штрафам;
  • арыштам;
  • да 3 гадоў абмежаваньня волі;
  • да 5 гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG