Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічнае сьледзтва: хто прасьвідраваў карабель «Саюз»?


Расейскі касманаўт Сяргей Пракоп’еў у адкрытым космасе
Расейскі касманаўт Сяргей Пракоп’еў у адкрытым космасе

Расейскія касманаўты Алег Кананенка і Сяргей Пракоп’еў знайшлі скразную адтуліну ў прыстыкаваным да Міжнароднай касьмічнай станцыі караблі «Саюз МС-09». Дзірка была знойдзеная пры ўскрыцьці ашалёўкі карабля падчас 7-гадзіннай працы касманаўтаў у адкрытым космасе.

Карабель «Саюз» не прызначаны для працы на яго паверхні, на ім няма месца для мацаваньня страхоўкі. Кананенка дабраўся да яго на страле маніпулятара, якой кіраваў яго напарнік Сяргей Пракоп’еў.

Кананенка ускрыў зьнешнюю цеплаізаляцыю «Саюзу», разрэзаў панэль мікрамэтэарытнай абароны нажніцамі для мэталу і ўзяў пробы са зьнешняга боку ашалёўкі. Іх даставяць на зямлю. У «Роскосмосе» мяркуюць, што на пробах могуць быць знойдзеныя сьляды сьвярдла, якое зрабіла адтуліну.

У жніўні на Міжнароднай касьмічнай станцыі была выяўленая ўцечка паветра. Яе спарадзіла адтуліна памерам каля 1,5 мілімэтра ў ашалёўцы бытавога адсеку карабля «Саюз МС-09». Дзірку заляпілі гермэтыкам.

Паводле адной з агучаных вэрсій, дзірку маглі прасьвідраваць касманаўты. Кіраўнік «Роскосмосу» Дзьмітрый Рагозін заяўляў, што наўмыснае ўзьдзеяньне — цяпер разглядаецца як адзіная магчымая прычына зьяўленьня адтуліны, вытворчы брак выключаны.

Поўная трансьляцыя выхаду касманаўтаў ў адкрыты космас выкладзеная ў сеціва.

Error rendering VK.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG