Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Вены адбылася страляніна, ёсьць ахвяры


У цэнтры Вены насупраць рэстарацыі Figlmüller адбылася страляніна, у выніку прынамсі адзін чалавек загінуў і адзін паранены.

Пра гэта паведамляе выданьне Kurier.

Каля 13.30 невядомыя адкрылі агонь на вуліцы, непадалёк ад галоўнага катэдралу сьвятога Стэфана. Паведамляецца пра пяць стрэлаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку страляніны загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў раненьні. Абодва былі параненыя стрэламі ў галаву.

Ідзе пошук падазраваных. Паліцыя кажа пра «сплянаваны крымінальны чын» і вэрсію тэрарызму не разглядае, паведамляе Reuters. Паводле сьведчаньня супрацоўніка рэстарацыі, пацярпелыя гаварылі на славянскай мове.

Над раёнам, дзе адбылася страляніна, кружляе верталёт. Сам раён ачапілі сілы паліцыі ў бронекамізэльках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG