Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад цунамі ў Інданэзіі наблізілася да 400

Ахвярамі цунамі ў Зондзкай пратоцы, якая падзяляе інданэзійскія выспы Ява і Суматра, сталі больш за 370 чалавек, параненыя праблізна паўтары тысячы, 120 чалавек зьніклі бязь вестак. Пра гэта паведаміла Агенцтва па прадухіленьні стыхійных бедзтваў Інданэзіі.

Сотні будынкаў былі разбураныя вечарам 23 сьнежня хваляй, якая накрыла частку паўднёвага берага Суматры і заходні ўчастак тэрыторыі Явы. Найбольшыя разбурэньні - на ўзьбярэжжы правінцый Лампунг і Бантэн, дзе знаходзяцца папулярныя турыстычныя аб'екты.

XS
SM
MD
LG