Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не было куды вяртацца». У гомельскай бальніцы хворы пасьля выпіскі ўчыніў суіцыд


Апёкавае аддзяленьне Гомельскай гарадзкой бальніцы №1
Апёкавае аддзяленьне Гомельскай гарадзкой бальніцы №1

У апёкавым аддзяленьні Гомельскай гарадзкой бальніцы пацыент учыніў самагубства.

«Яму проста не было куды вяртацца. У той дзень ён быў выпісаны з бальніцы, і ўчыніў такое», — сказалі Свабодзе ў бальніцы.

Мужчына 1957 году нараджэньня, жыў у Жлобінскім раёне. Ён праходзіў лекаваньне ў апёкавым аддзяленьні. Апёкі атрымаў на пажары, калі згарэла яго жытло.

«Ён быў такі дабрадушны, ветлівы пацыент. У пятніцу, 14 сьнежня яго выпісалі. То бок па сутнасьці ён ужо ня быў пацыентам бальніцы. У час абеду мужчына пайшоў у прыбіральню. Доўга адтуль не вяртаўся, яго сусед па палаце захваляваўся, і ў выніку знайшлі яго павешаным», — сказалі ў шпіталі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сваякі не маглі ці не хацелі забраць мужчыну з бальніцы. Фактычна ён выпісваўся на вуліцу.

Цяпер у бальніцы праходзіць праверка. Бальнічнае кіраўніцтва адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю.

Справу дасьледуе Сьледчы камітэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG