Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя застрэліла падазраванага ў нападзе на кірмаш у Страсбуры


Падазраваны ў нападзе загінуў падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі
Падазраваны ў нападзе загінуў падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі

Міністар унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанэр пацьвердзіў, што паліцыя застрэліла падазраванага ў нападзе на калядны кірмаш у Страсбуры 29-гадовага Шэрыфа Шэката.

​Паводле міністра, падазраваны загінуў падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі, якія 13 сьнежня праводзілі спэцапэрацыю пошуку ў раёне Найдорф, дзе Шэкат жыў раней.

Паводле паліцыі, Шэкат 27 разоў прыцягваўся да адказнасьці ня толькі ў Францыі, але таксама ў Нямеччыне і Швайцарыі, і некалькі гадоў таму адбываў турэмны тэрмін за крадзеж на тэрыторыі ФРГ. Яго дэпартавалі ў Францыю ў 2017 годзе.

«Ісламская дзяржава» заявіла пра адказнасьць за напад

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад у Страсбуры. Пра гэта гаворыцца на навіновым рэсурсе групоўкі Amaq, паведамляе Reuters.

У «Ісламскай дзяржаве» сьцьвярджаюць, што нападнік Шэрыф Шэкат — «салдат» групоўкі, які правёў апэрацыю ў адказ на заклікі да нападу на грамадзян краінаў кааліцыі, якая змагаецца з «Ісламскай дзяржавай».

Шэрыф Шэкат 11 сьнежня адкрыў агонь па наведніках кірмашу ў цэнтры Страсбуру. Загінулі тры чалавекі, 13 былі параненыя. Улады Францыі назвалі напад тэрактам.

Нападнік уцёк зь месца здарэньня. Яго шукалі ў Францыі і суседняй Нямеччыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG