Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Страсбуры няма


Паліцэйская апэрацыя на наступны дзень пасьля страляніны ў Страсбуры, 12 сьнежня 2018 году
Паліцэйская апэрацыя на наступны дзень пасьля страляніны ў Страсбуры, 12 сьнежня 2018 году

Беларусаў няма сярод пацярпелых у выніку страляніны ў Страсбургу, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Паводле інфармацыі францускай паліцыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у Страсбуры няма. Для апэратыўнага атрыманьня інфармацыі францускімі ўладамі адкрыта гарачая лінія (0 811 000 667)», — гаворыцца ў паведамленьні ў «Твітэры» МЗС Беларусі.

Пры неабходнасьці беларускія грамадзяне могуць зьвязацца з амбасадай Беларусі ў Францыі па тэлефонах: +33 144146975, +33 609784140, +33 695480864, +33 650601712 ці электроннай пошце fr.consul@mfa.gov.by.

У аўторак увечары ў цэнтры Страсбуру непадалёк ад каляднага кірмашу невядомы адкрыў страляніну. На дадзены момант вядома, што тры чалавекі загінулі, 11 атрымалі раненьні.

Міністар унутраных спраў Францыі паведаміў, што асоба стралка ўстаноўленая: гэта 29-гадовы ўраджэнец Страсбуру. Ён быў раней вядомы паліцыі, бо ўжо меў праблемы з законам. Паводле інфармацыі францускіх СМІ, яго павінны былі арыштаваць раніцай у аўторак па падазрэньні ў рабаваньні, аднак паліцыянты не засталі яго дома.

AFP са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведамляе, што паліцыянты патрулююць гэты раён, вялі перастрэлку з баевіком і паранілі яго, але яму ўдалося схавацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG