Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская паліцыя пачала спэцапэрацыю ў Страсбуры

Паліцыя праводзіць спэцапэрацыю ў Страсбуры, 13 сьнежня 2018
Паліцыя праводзіць спэцапэрацыю ў Страсбуры, 13 сьнежня 2018

Француская паліцыя пачала спэцапэрацыю з выкарыстаньнем зброі ў Страсбургу, паведамляе Reuters. Паліцыянты праводзяць ператрусы ў некалькіх дамах у квартале Нойдарф.

Пакуль невядома, ці знаходзіцца на месцы правядзеньня апэрацыі Шарыф Шэкат, якога падазраюць у зьдзяйсьненьні нападу на калядным кірмашы. Паводле міністра ўнутраных справаў Крыстофа Кастанэра, падазраваны раней жыў у гэтым квартале.

У апэрацыі пошуку Шэката ўдзельнічаюць больш за 700 паліцыянтаў, паведамляе агенцтва AFP.

Увечары 11 лістапада мужчына пачаў страляніну на калядным кірмашы ў цэнтры Страсбуру. Загінулі тры чалавекі, 13 атрымалі раненьні. Паводле паліцыі, напад зьдзейсьніў 29-гадовы ўраджэнец Страсбуру Шарыф Шэкат. Ён 27 разоў прыцягваўся да адказнасьці ня толькі ў Францыі, але таксама ў Нямеччыне і Швайцарыі. Меркаваны нападнік некалькі гадоў таму адбываў турэмны тэрмін за крадзеж на тэрыторыі Нямеччыны. Яго дэпартавалі ў Францыю ў 2017 годзе.

XS
SM
MD
LG