Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Францыі: напад у Страсбуры — тэракт, нападнік крычаў «Алах акбар»


Фота зь месца здарэньня, 11 сьнежня 2018 году

Пракуратура Францыі расьсьледуе страляніну ў Страсбуры як тэракт, заявіў пракурор краіны Рэмі Эіц. Ён таксама ўдакладніў, што нападнік крычаў «Алах Акбар».

Пошукі падазраванага працягваюцца.

У аўторак увечары ў цэнтры Страсбуры непадалёк ад каляднага кірмашу невядомы адкрыў страляніну. Тры чалавекі загінулі, 13 атрымалі раненьні.

У сьнежні 2016 году ў Бэрліне кіроўца фуры урэзаўся на грузавіку ў натоўп людзей на калядным кірмашы. У выніку загінулі 12 чалавек, 48 былі параненыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG