Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пагоняй і стралянінай: як у Ляхавічах затрымлівалі падазраваную ў карупцыі дырэктарку заводу


Ілюстрацыйнае фота © Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота © Shutterstock

Сьледчы камітэт Беларусі 19 сьнежня паведаміў аб затрыманьні дырэктаркі заводу ў Ляхавічах і ейнага сына — іх падазраюць у замаху на атрыманьне хабару.

У ліку падазраваных таксама тры менчукі, якія «дзейнічалі ў інтарэсах шэрагу камэрцыйных структураў»: іх падазраюць у замаху на пасярэдніцтва.

Баранавіцкае выданьне Intex-press распытала відавочцаў аб затрыманьні. Паводле мясцовых, яно адбылося яшчэ 7 сьнежня, а ніякай інфармацыі да апошняга часу не зьяўлялася. 11-га на кансэрвавым заводзе прызначылі новага выканаўцу абавязкаў дырэктара.

«Каля шасьці гадзінаў вечара я ехаў дадому на ровары, — расказвае жыхар Ляхавічаў. — Гляджу, машына проста на мяне нясецца. Я з ровара саскочыў — і ўбок. Сьледам за ёй яшчэ адна. Яна была звычайная, без маячкоў, але зь яе ішоў гук уключанай сырэны. Я перапалохаўся, ехаць далей не адважыўся.

Яны і ад'ехаць толкам не пасьпелі, як у другой машыне адчынілася вакно, а адтуль мужчына зь пісталетам вылез па пояс. І страляць пачаў. Па колах».

Сьведка кажа, што пазнаў машыну дырэктаркі кансэрвавага заводу, бездарожнік Audi. У машыне нібыта быў нейкі хлопец. Ён разважае: такая машына «ня менш за 30 тысячаў даляраў каштуе, дзе такія грошы зарабіць можна было, каб сумленна жылі?»

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG