Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч пра страляніну ДАІ ў Менску: супрацоўнікі дзейнічалі прафэсійна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падчас затрыманьня 65-гадовага кіроўцы Audi, які ня выканаў патрабаваньня ДАІ спыніцца, супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі правамерна і прафэсійна. Так пракамэнтаваў ужываньне табэльнай зброі міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша БелТА.

Што адбылося?

Удзень 18 верасьня ў Менску праваахоўнікі спрабавалі спыніць аўтамабіль Audi — відавочцы публікавалі відэа таго, як ля мэтро «Маладзёжная» міліцыянты літаральна чапляліся рукамі за машыну і стралялі па колах.

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, пагоню пачалі ад вёскі Лашаны, што на паўдарозе ад Радашковічаў да Менску. На наступны дзень 65-гадовага кіроўцу аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек.

Што сказаў Шуневіч?

Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

«Перакананы, што супрацоўнікі дзейнічалі правамерна і дастаткова прафэсійна, таму што ніхто не пацярпеў, а гэта самае галоўнае», – сказаў Шуневіч.

Паводле кіраўніка МУС, закон дазваляе ўжываць зброю, каб спыніць парушальнікаў, але ў горадзе гэта рабіць «патэнцыйна небясьпечна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG