Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: расейскія паліцыянты ў Беларусі будуць сядзець у штабах


Расейскія паліцыянты
Расейскія паліцыянты

Міністэрства ўнутраных справаў патлумачыла, што будуць рабіць расейскія паліцыянты ў Беларусі ў часе Эўрапейскіх гульняў і чэмпіянату сьвету па хакеі.

Размова і дзе «не пра прысутнасьць расейскіх паліцыянтаў на спартовых і грамадзкіх аб’ектах, а пра аказаньне калегамі кансультатыўнай і мэтадычнай дапамогі пры правядзеньні спартовых мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў пэрыяд правядзеньня спартовых спаборніцтваў усясьветнага ўзроўню на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні МУС Беларусі.

МУС тлумачыць, што пэўная колькасьць паліцыянтаў увойдзе ў склад апэратыўных штабоў для каардынацыі дзеяньняў пры ахове грамадзкага парадку.

Раней кіраўнік МУС Ігар Шуневіч паведаміў, што супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Расеі будуць працаваць у Беларусі падчас правядзеньня Эўрапейскіх гульняў 2019 году і хакейнага Чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе.

Расейскія СМІ паведамляюць, што Міністар унутраных справаў Расеі Ўладзімір Калакольцаў выказваў падзяку беларускім калегам за садзейнічаньне пры падрыхтоўцы і падчас правядзеньня Чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі (ён прайшоў летам 2018 году). Пра тое, што беларуская міліцыя ўдзельнічала ў ахове Чэмпіянату сьвету, раней МУС РФ не паведамляла.

Эўрапейскія гульні-2019. Што важна ведаць?

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG