Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будзе працаваць расейская паліцыя


Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Расеі будуць працаваць у Беларусі падчас правядзеньня Эўрапейскіх гульняў 2019 году і хакейнага Чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч, піша БелТА.

Статыстыка 2017 году
Статыстыка 2017 году

​Шуневіч таксама адзначыў, што да працы падчас спартовых мерапрыемстваў плянуюць далучыць і праваахоўнікаў зь іншых краін, якія не называюцца.

Эўрапейскія гульні-2019. Што важна ведаць?

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG