Прэзыдэнт Нігерыі Махамаду Бухары паспрабаваў разьвеяць чуткі пра тое, што ён нібыта памёр і яго замяніў двайнік.
У Сырыі адзін зь лідэраў групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу аль-Умарайн быў забіты кропкавым авіяўдарам кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі Трампа.
У Кнізе рэкордаў Гінэса зьявілася паведамленьне аб рэгістрацыі рэкорду, у якім анэксаваны Расеяй Севастопаль пазначаны як «расейскі».
У Менску гарэў студэнцкі інтэрнат. Пажар быў ліквідаваны ўвечары 2 сьнежня, людзі эвакуяваліся самі.
43 пажары ва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксаваныя за мінулыя суткі Міністэрствам па надзвычайных сытуацыях.
Колькасць пацярпелых падчас сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Парыжы перавысіла 100 чалавек. Пра гэта ў суботу са спасылкай на міністра ўнутраных справаў краіны Крыстофа Кастанэра паведаміла радыёстанцыя France-Info.
У Парыжы ў суботу зноў адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і так званымі «жоўтымі камізэлькамі» — удзельнікамі дэманстрацый супраць павышэньня падатку на дызэльнае паліва.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель спазьнілася на саміт G20 у Аргентыне, бо ўрадавы самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў Кёльне. Потым іншым самалётам яна прыляцела ў Мадрыд, дзе перасела на звычайны рэйс кампаніі Iberia.
Губэрнатар Аляскі Біл Уокер 30 лістапада абвясьціў у штаце рэжым стыхійнага бедзтва ў сувязі зь землятрусам.
Сетка гатэляў Marriott заявіла пра магчымую ўцечку пэрсанальных зьвестак 500 мільёнаў кліентаў па ўсім сьвеце. Хакеры маглі атрымаць доступ да інфармацыі яшчэ ў 2014 годзе.
Супрацоўнікі міліцыі праз падазрэньне ў зьбіваньні 21-гадовага хлопца затрымалі 5 менчукоў: 21-гадовага, двух 18-гадовых і двух 17-гадовых. Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа, паведамляе Сьледчы камітэт.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель прапусьціць адкрыцьцё саміту «Групы 20» у Аргентыне пасьля таго, як ўрадавы самалёт, якім яна ляцела ў Буэнас-Айрэс, зрабіў аварыйную пасадку ў Кёльне.
Камісія па надзвычайных сытуацыях прыняла рашэньне аб прыпыненьні працы школы ў № 4 у Асіповічах, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях (МНС) Беларусі.
У Аўстрыі, у Вене, трое невядомых скралі з будынку аўкцыённага дому Dorotheum карціну францускага імпрэсіяніста Агюста Рэнуара, напісаную ў 1895 годзе. Карціна ацэньваецца прыкладна ў € 120-160 тысяч.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў пацьвердзіў, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвяртаўся з запытам пра тэлефонную размову з расейскім кіраўніком у сувязі з інцыдэнтам ў Керчанскай пратоцы.
Расейскія ўлады вінавацяць іх у парушэньні дзяржаўнай мяжы Расеі.
28 лістапада задаволена хадайніцтва яшчэ аднаго рэдактара парталу Tut.by Ганны Ермачонак аб спыненьні крымінальнага перасьледу на падставе арт. 86 КК («Вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці).
Віктар Сарока, бацька ўкраінскага марака Васіля Сарокі, якога паранілі на караблі «Бярдзянск» падчас падзей у Керчанскай пратоцы, у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў, што сын выйшаў на сувязь са сваёй жонкай.
У горадзе Чжанцзякоў на паўночным усходзе Кітаю ў выніку выбуху і пажару паблізу хімічнага заводу загінулі 22 чалавекі, яшчэ столькі ж параненыя, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Тры салдаты загінулі і яшчэ тры амэрыканцы атрымалі раненьні падчас выбуху самаробнага выбуховага прыстасаваньня ў раёне гораду Газьні на ўсходзе Аўганістану. Паводле інфармацыі «Голасу Амэрыкі», у выніку выбуху таксама пацярпеў яшчэ адзін кантрактар.
У Калінінградзе невядомыя аблілі фарбай помнік Імануілу Канту і раскідалі ўлёткі, у якіх заклікаюць мясцовы ўнівэрсытэт адмовіцца ад «імя ворага».
27 лістапада невядомыя асобы даслалі электронныя лісты з пагрозамі гомельскаму журналісту Кастусю Жукоўскаму і праваабаронцу Леаніду Судаленку. «Кастусь, ці на нары, ці ў войска. Беражы сябе, а то ў войску ўсялякае бывае, і на нарах таксама», — напісалі невядомыя.
У Дортмундзе суд фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія прысудзіў грамадзяніну Расеі і Нямеччыну 14 гадоў турэмнага зьняволеньня за арганізацыю выбухаў на шляху аўтобуса футбольнага клюбу «Барусія» (Дортмунд) 11 красавіка 2017 году.
Крытыкі і праціўнікі жорсткіх захадаў заяўляюць, што дзеяньні амэрыканскага боку перавышаюць разумна дапушчальныя.
На борце ўкраінскіх вайсковых караблёў, якія былі затрыманыя ФСБ Расіі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада, былі афіцэры ваеннай контравыведкі Службы бясьпекі Украіны (СБУ). Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.
Пра гэта агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ, які распаўсюдзіў відэа допыту.
Матэрыялы справы адносна дырэктара пінскай школы № 18 Фёдара Радзівона «па факце нанясеньня цялесных пашкоджаньняў» дзецям зноў накіравалі на дасьледаваньне.
Пад дыпляматычнымі ўстановамі Расеі ва Ўкраіне адбываюцца пратэсты з нагоды захопу трох украінскіх караблёў і 23 маракоў у Азоўскім моры.
Украінскія СМІ паведамляюць аб захопе трох украінскіх памежных катэраў, якія з Азоўскага мора праз Керчанскую пратоку вярталіся на базу ў Адэсу.
Вайскавод Вайскова-марскіх сілаў Украіны Ігар Варончанка ацаніў сытуацыю ў Керчанскай пратоцы як «складаную і напружаную», але запэўніў, што на ўкраінскіх бранякатэрах пануе баявая гатоўнасьць.
Камандаваньне Ваенна-марскіх сіл Украіны абвінаваціла Расею ў агрэсіўных дзеяньнях супраць украінскіх вайскоўцаў караблёў у Азоўскім моры.
У суботу ў Францыі прайшлі акцыі пратэсту супраць падвышэньня падатку на паліва і эканамічнай палітыкі прэзыдэнта Макрона. Усяго на вуліцы выйшла больш за 80 тысяч чалавек. У Парыжы ў акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля васьмі тысяч чалавек.
Улады Каліфорніі пацьвердзілі, што пажар «Кэмп», які пачаўся ў ваколіцах горада Парадайз два тыдні таму, і які зьнёс жыцьці як мінімум 84 чалавек, «амаль цалкам лякалізаваны».
Галоўную славутасьць Парыжу зачынілі для наведваньняў 24 лістапада ў сувязі з маштабнай акцыяй пратэсту супраць павышэньня цэнаў на аўтамабільнае паліва.
Сваякі 55 загінулых пры крушэньні самалёта Malaysia Airlines MH17 у 2014 годзе над Данбасам падалі супраць Расеі пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.
Два паліцыянты былі забітыя, а ахоўнік атрымаў раненьні ў выніку ўзброенага нападу на кітайскае консульства ў пакістанскім горадзе Карачы, паведамляе ВВС.
У чацьвер у Менску згубіўся хлопчык з аўтызмам Коля Грамовіч, які не размаўляе. Ён ехаў дадому на 29-м тралейбусе, але прапусьціў свой прыпынак і прапаў. Выявілася, што дзіця так і каталася ў тым жа самым тралейбусе.
Скончылася праверка па заяве аб паклёпе на горадзенскага журналіста і музыканта Алеся Дзянісава, а таксама ягонага калегу Аляксея Кайрыса. Крымінальную справу, якая ім тэарэтычна пагражала, так і не завялі.
Магілёўскі абласны суд 22 лістапада пачаў разглядаць крымінальную справу, аднаму зь фігурантаў якой інкрымінуецца распальваньне нацыянальнай і расавай варожасьці, а таксама злоснае хуліганства. Ён разам з саўдзельнікам пабіў чалавека.
Маладэчанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрту.
Прэсавая сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Ганна Красуліна, якой пагражае дэпартацыя зь Беларусі, праінфармавала амбасаду Расеі ў Менску аб парушэньні сваіх правоў і інтарэсаў сваёй сям’і беларускімі ўладамі.
Амэрыканец загінуў на індыйскім востраве, які зьяўляецца домам для ізаляванага племені. Яно вядомае тым, што нападае на чужынцаў з лукамі і стрэламі.
563 чалавекі працягваюць лічыцца зьніклымі бязь вестак.
У Варонежы памерла 89-гадовая мясцовая жыхарка Марыя Дронава, якой лекары памылкова ампутавалі здаровую нагу.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA правядзе буйную праверку ў кампаніях Boeing і SpaceX у сувязі зь відэаролікам, на якім прадпрымальнік Ілан Маск п’е віскі і паліць марыхуану.
У сталіцы Аўганістану Кабуле адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі сама меней 50 чалавек, паведамляе ВВС. Сьмяротнік зьдзейсьніў напад у банкетнай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі аўганскай клерыкальнай навуковай грамадзкасьці.
Сьледчыя ўстанаўліваюць абставіны гібелі вадзіцеля грузавіка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласьці.
У горадзе Сафонава Смаленскай вобласьці Расеі скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая дзяўчынка, якая паскардзілася Ўладзіміру Пуціну на нізкую зарплату сваёй мамы.
Карыстальнікі па ўсім сьвеце маюць праблемы з доступам да сацыяльных сетак Facebook і Instagram.
Загрузіць яшчэ