Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ: Парушэньне мяжы Расеі ўкраінскімі караблямі каардынавалі супрацоўнікі СБУ

Тры караблі ВМС Украіны, адбуксіраваныя ў порт Керчы пасьля іх захопу, 26 лістапада 2018
Тры караблі ВМС Украіны, адбуксіраваныя ў порт Керчы пасьля іх захопу, 26 лістапада 2018

Пра гэта агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, які распаўсюдзіў відэа допыту.

​

Паводле ФСБ апытаныя опэрупаўнаважаны 7-га ўпраўленьня Галоўнага ўпраўленьня вайсковай контрвыведкі СБУ, старшы лейтэнант Андрэй Драч (знаходзіўся на катэры «Нікапаль»), камандор-сігнальшчык, матрос катара «Нікапаль» Сяргей Цыбізаў, камандзір дывізіёну судоў забесьпячэньня ваенна-марской базы «Поўдзень» ВМС Украіны (вайсковая частка А-1728), капітан 3-га рангу Ўладзімір Лясавы.

Паводле ФСБ караблі ВМС Украіны, якія ішлі да Крымскага маста, першапачаткова заяўлялі, што не плянуюць праход праз Керчанскую пратоку.

«Украінскія вайсковыя караблі ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды па прамым указаньні кіеўскіх уладаў. Украінскія вайсковыя караблі ўчынілі ўварваньне ў тэрытарыяльныя воды Расеі, якія былі такімі яшчэ да ўз’яднаньня Крыму з Расеяй. Каардынацыю правакацыі рабілі два супрацоўнікі СБУ, якія знаходзіліся непасрэдна на ўкраінскіх судах» — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.

У ведамстве таксама адзначылі, што памежныя караблі адкрылі агонь па катэру ВМС Украіны «Бярдзянск» пасьля неаднаразовых папярэджаньняў аб прыпыненьні і спробах схавацца.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG