Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі пяць чалавек, якіх падазраюць у зьбіваньні хлопца на Кастрычніцкай


Вуліца Кастрычніцкая ў Менску, дзе адбылося здарэньне
Вуліца Кастрычніцкая ў Менску, дзе адбылося здарэньне

Супрацоўнікі міліцыі праз падазрэньне ў зьбіваньні 21-гадовага хлопца затрымалі 5 менчукоў: 21-гадовага, двух 18-гадовых і двух 17-гадовых. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе Сьледчы камітэт.

Двум хлопцам прад’явілі абвінавачаньне ў наўмысным прычыненьні цяжкага цялеснага пашкоджаньня (ч. 2 ст. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі), яны знаходзяцца пад вартай. Яшчэ трое зьяўляюцца падазраванымі ў справе, зь іх узялі абавязаньні аб яўцы.

Паводле сьледзтва, у ноч з 5 па 6 кастрычніка на вуліцы Кастрычніцкай у Менску група маладых людзей зьбіла незнаёмага ім 21-гадовага хлопца. Нападнікі ўцяклі зь месца здарэньня , пакінуўшы пацярпелага ляжаць на зямлі.

«Мінакі выклікалі хуткую, маладога чалавека шпіталізавалі. Па выніках судова-мэдыцынскай экспэртызы цялесныя пашкоджаньні адносяцца да катэгорыі цяжкіх», — распавялі ў СК.

Як высьветліла сьледзтва, хлопец быў у альтанцы са сваімі знаёмымі. Калі ён выйшаў пакурыць, да яго падышла кампанія нецьвярозых хлапцоў і пачала яго біць. Знаёмыя, убачыўшы бойку, сталі крычаць, што выклічуць міліцыю, і нападнікі ўцяклі.

Сьледчыя вывучылі запісы камэраў відэаназіраньня, правялі вочныя стаўкі, дапыталі сьведак, пацярпелых, абвінавачаных і падазраваных. Прызначаныя экспэртызы, расьсьледаваньне працягваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG