Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік СБУ: на затрыманых украінскіх караблях былі супрацоўнікі спэцслужбы


Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак
Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак

На борце ўкраінскіх вайсковых караблёў, якія былі затрыманыя ФСБ Расіі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада, былі афіцэры ваеннай контравыведкі Службы бясьпекі Украіны (СБУ). Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

Грыцак заявіў, што яны выконвалі службовыя задачы па контравыведным забесьпячэньні падразьдзяленьняў Ваенна-марскіх сіл Украіны ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам.

Раней камандуючы ўкраінскімі ВМС Ігар Варончанка абвяргаў паведамленьні аб тым, што на караблях былі супрацоўнікі СБУ.

Напярэдадні ФСБ Расіі апублікавала відэазапісы трох допытаў украінскіх маракоў з караблёў, якія расейскія ўлады затрымалі ў нядзелю ў Керчанскай пратоцы. У прыватнасьці, аднаго з затрыманых называюць старэйшым лейтэнантам Андрэем Драчом, опэрупаўнаважаным 7-га ўпраўленьня Галоўнага ўпраўленьня вайсковай контарвыведкі СБУ. Усе затрыманыя расказалі, што чулі папярэджаньні аб парушэньні дзяржаўнай мяжы пры заходзе ў «тэрытарыяльныя воды Расеі».

У Кіеве заявілі, што затрыманыя ўкраінскія маракі далі ілжывыя паказаньні пад фізычным і псыхалягічным ціскам. У фэйсбуку ВМС Узброеных сіл Украіны гаворыцца, што камандаваньне з разуменьнем ставіцца да так званых «сьведчаньняў» экіпажу. «Мэтады працы спэцслужбаў Расеі ні для каго не зьяўляюцца сакрэтам», — адзначаецца ў заяве.

25 лістапада тры караблі ВМС Украіны былі захопленыя ў раёне Керчанскай пратокі з ужываньнем зброі. ФСБ Расеі сьцьвярджае, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу і былі затрыманыя ў Чорным моры. Украіна назвала дзеяньні Расеі актам агрэсіі. Расея лічыць канфлікт сплянаванай правакацыяй Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG