Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Асіповічах па выніках праверкі МНС закрылі школу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камісія па надзвычайных сытуацыях прыняла рашэньне аб прыпыненьні працы школы ў № 4 у Асіповічах (Магілёўская вобласьць).

Як паведаміла Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі, будынак Асіповіцкай сярэдняй школы № 4 быў абсьледаваны спэцыяльнай арганізацыяй. Па выніках праверкі высьветлілася, што перакрыцьцё пліт трэцяга паверха знаходзіцца ў нездавальняючым стане.

28 лістапада камісія па надзвычайных сытуацыях пры Асіповіцкім райвыканкаме правяла пазачарговае пасяджэньне, па выніках якога было вырашана часова забараніць эксплюатацыю будынку.

З 29 лістапада заняткі ў школе № 4 адмененыя, з 30 лістапада навучальны працэс будзе арганізаваны на базе гімназіі Асіповічаў.

У МНС адзначаюць, што заплянаваныя працы па зьняцьці нагрузкі з пліт і іх умацаваньні.

Будынак Асіповіцкай школы № 4 — 1966 году пабудовы, трохпавярховы, перакрыцьці — жалезабэтонныя пліты. Навучаецца ў школе 740 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG