Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга рэкордаў Гінэса зарэгістравала рэкорд беларуса ў «расейскім» Севастопалі


Севастопаль, архіўнае фота
Севастопаль, архіўнае фота

У Кнізе рэкордаў Гінэса зьявілася паведамленьне аб рэгістрацыі рэкорду, у якім анэксаваны Расеяй Севастопаль пазначаны як «расейскі».

Згодна з інфармацыяй на сайце, грамадзянін Беларусі Аляксандар Бендзікаў устанавіў сусьветны рэкорд па балянсаваньні прадметаў. Ён утрымаў на адным цьвіку яшчэ 349 цьвікоў. Паведамляецца, што рэкорд быў зроблены яшчэ 26 траўня.

У сэртыфікаце месца, дзе ўсталяваны рэкорд, пазначанае як «Sevastopol. Russian Federation».

Міністэрства замежных спраў Украіны сытуацыю пакуль не камэнтавала.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году пачаткам часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі супраць яе шэраг эканамічных санкцыяў. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG